Грамадства66

Севярынец распавёў, як на Акрэсціна яму арганізавалі пачварную газавую атаку

Павел Севярынец расказаў, як супрацоўнікі Акрэсціна ператварылі ягоны двухмятровы карцар у прыбіральню для цэлага этапу людзей, адключыўшы ваду, а пасля скаргаў на немагчымасць дыхаць — з рогатам распылілі ў зачыненай бетоннай скрыні цэлы балон асвяжальніка паветра.

Газавая атака на Акрэсціна, ліпень 2020.

Прачынаюся ў акрэсцінскім карцары яшчэ да пад'ёма — недзе ў дворыках лямантуюць людзі. Прыслухваюся — просяцца ў прыбіральню. Відаць, яшчэ з вечара вывелі на этап, а аўтазакі на Жодзіна яшчэ не прыехалі.

Лямант расце, пераходзіць на крыкі.

Пад'ём. Чую, заварушыліся супрацоўнікі, ляніва перабрэхваюцца з людзьмі. Начальства яшчэ не прыехала, ніякіх загадаў няма, таму адказ адзін:

— Терпіте.

Нарэшце, змена. Праверка. Мяне пераводзяць у суседні карцар — такая ж бетонная скрыня з драўлянай нарай, прышпіленай да сцяны.

А людзей з дворыкаў пачынаюць выводзіць у прыбіральню — у маю камеру.

Чую:

— Камандзір, а як змываць? Вады няма!

— А рукі дзе памыць?

— А дзе вада?

— А туалетка хоць ёсць?…

Супрацоўнікі ляскаюць дзвярыма ў калідоры:

— Быстрей давай.

— В темпе там!

Чарга ідзе. Гадзіну. Дзьве. Тры.

Нішто сабе этап, думаю. Палову Акрэсціна вывозяць — мабыць, разгрузка перад «выбарамі».

А за дзвярыма канвой і супрацоўнікі нешта развесяліліся, рагочуць, людзей падганяюць. Нарэшце, перагукаюцца:

— Ну что там, все?

— Все.

— Давай, заводі этого назад!

І тут у мяне мурашкі па скуры. Ё-маё. Ня можа быць.

Дакладна. Адчыняюць карцар:

— Пошлі назад.

— Вы што, здзекуецеся? Ваду ўключыце хаця б!

— Выходім, сказал!

Так і ёсць. Мяне заводзяць назад — у камеру 2 на 3 метры без вады, дзе толькі што дзясяткі людзей схадзілі ў прыбіральню. Ліпень месяц. Не буду апісваць, у што там ператварылася «ачко» і які стаіць дух. Дыхаць немагчыма. Рэжа вочы.

Барабаню ў дзверы.

Адчыняюць зноў, заходзяць утраёх.

— Положеніе для обыска прінять!

Рукі на сцяну, стаю, абшукваюць для выгляду (усё адно няма нічога). Выціскаю з сябе:

— Што за здзекі — суседні ж карцар пусты стаіць! Хаця б акно адчыніце!

— А что, плохо пахнет?

Здушана пасмейваюцца, але чую, самім цяжка.

— Сейчас будет лучше.

Бакавым зрокам бачу: адзін нешта падае начальніку змены, усе адступаюць у калідор, і «старшой» доўга, з шыпеннем высаджвае ў камеру асвяжальнік паветра. Цэлы балончык. Ляскаюць дзверы. Рогат.

У камеры натуральны туман — такі, што не бачна сценаў.

Спаўзаю на падлогу — там трохі паветра. Вачэй не расплюшчыць. Нацягнуў майку на рот і нос. Стрымліваю дыханне. Разумею — калі зараз глыбока ўдыхнуць, можна аддаць канцы.

А за дзвярыма ржуць, відаць, па чарзе заглядваюць у вочка:

— Нічё не відно.

— Он там хоть жівой?

Поўзаў па падлозе пару гадзінаў. Дзякуй Богу, адтуліна вентыляцыі збольшага выцягнула. Але, думаю, павесяліліся ў той дзень таварышы ад душы.

Каментары6

  • 2020
    10.07.2026
    Які кашмар!
  • Пытанне
    10.07.2026
    А самі ў масках былі?
  • Праўда
    10.07.2026
    Мянчук, прычым тут калгас, дурню?

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча20

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

Галкіпер забіў два мячы ў матчы, прычым адзін на 11‑й дададзенай хвіліне

Трамп сёння будзе размаўляць з Зяленскім і Пуціным1

У аэрапорце Маямі грузавы Boeing выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы: загінулі як мінімум пяць чалавек

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?4

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША28

Зяленскі расказаў пра перамовы з пасланцамі Трампа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча20

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць