У Гродне 19‑гадовы п'яны хлопец, кіруючы аўтамашынай «Форд» без вадзіцельскіх праў, здзейсніў увечары 16 жніўня наезд на 25‑гадовую жанчыну і яе аднагадовага сына.

Трагедыя здарылася а 22-й вечара ў нядзелю на вуліцы Дамброўскага, каля АЗС Белнафтахім.

У гэтым месцы адсутнічаюць ходнікі, і сям'я - маці і бацька з дзіцем у калясцы - ішлі па ўзбочыне. Маці штурхала каляску. Аўтамабіль «Форд-эскорт» літаральна знёс каляску і на вялікай хуткасці з'ехаў.

Жанчына загінула на месцы, а яе маленькі сын у цяжкім стане змешчаны ў бальніцу. Вадзіцель быў затрыманы а 01:40.

Блог s13 зазначае, што тэлефанні ў ДАІ пра дзіўны аўтамабіль, які носіцца па горадзе на вялікай хуткасці, сталі паступаць прыкладна за гадзіну да трагедыі.

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0