Грамадства55

Чаму ГУБАЗіК пачаў дзікае паляванне на івэнт-агенцтвы і вядучых святаў

Толькі за апошні тыдзень стала вядома пра затрыманне некалькіх вядучых. Выглядае, што ГУБАЗіК пайшоў проста па рэестры арганізатараў святаў. З падачы адной асобы.

Вядучы Кірыла Алахвердзян — адзін з затрыманых. Фота: яго інстаграм

Сярод затрыманых вядучых — Кірыла Алахвердзян, вядомы як гулец клуба вясёлых і знаходлівых. У відэа сілавікоў ён расказаў, што ў 2020 годзе «Белсат» прапанаваў яму здымацца ў роліках, дзе ён будзе «выстаўляць супрацоўнікаў міліцыі ў смешным вобразе».

Вядоўцу квізаў і святаў Паўла Пашкевіча затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020 года.

Затрымалі таксама беларускамоўнага вядучага і дырэктара крэатыўнага агенцтва «Ап Івэнт» Андрэя Паплаўскага. За што — да канца незразумела.

Сярод затрыманых — намеснік дырэктара івэнт-агенцтва «Ружовая зебра» Алег Астраленка. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў маршах.

Увагу сілавікоў на рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў, апублікаваны на сайце Міністэрства культуры, звяртала даносчыца Вольга Бондарава. Выглядае, што гэты спіс і пайшоў адпрацоўваць ГУБАЗіК.

Бондарава ўжо пахвалілася ў сваім тэлеграм-канале, што да яе скаргаў у гэтым спісе было 54 арганізацыі, а пасля засталося 47.

@nashaniva Чаму ГУБАЗіК пачаў дзікае паляванне на івэнт-агенцтвы і вядучых святаў #беларусь #беларускаямова #минск #навіны #нашаніва #милициябеларуси ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Тэрмінова выключылі «Івэнт кафэ», «Ружовую зебру», «Графіміл», «ДАБРоМікс», «Светамузыку бай», «АП Івэнт», «Мост Івэнт» (раней паведамлялася пра затрыманне некаторых людзей, якія мелі дачыненне да гэтых арганізацый).

Невядома чаму, але больш за ўсё Бондарава накінулася на івэнт-агенцтва «Ружовая зебра». Выглядае, быццам яе раззлавала відэа, апублікаванае ў студзені 2021 года. Гэта стандартнае кароткае відэа з мерапрыемства, але ёсць адзін нюанс: пазначана, што вядучым таго вечара стаў Яўген Булка. Шоўмен трапіў у чорны спіс дзеячаў культуры пасля таго, як падтрымаў пратэсты ў 2020 годзе. Даносчыца называе яго «дзяржпераваротчыкам».

Скрыншот відэа, якое раззлавала Бондараву

Гэтаму агенцтву давяралі праводзіць шмат падзей, якія нейкім чынам звязаныя з дзяржавай. Напрыклад, з 2018 па 2020 год «Ружовая зебра» праводзіла міжнародны калядны хакейны турнір на прызы Лукашэнкі. А ў мінулым годзе кампанія забаўляла гасцей конкурсу «Тэлевяршыня».

Сярод падпісчыкаў акаўнтаў «Ружовай зебры» (іх у івэнт-агенцтва некалькі) дастаткова «ідэалагічна правільных» артыстаў — напрыклад, Алёна Ланская, Вольга Рыжыкава, Ганна Трубяцкая, а таксама Павел Лазавік, галоўны дырэктар міжнароднага спадарожнікавага канала «Беларусь 24».

Каментары5

  • даведка
    05.06.2024
    Лукашенко потому что разозлили лимузины и министр Иванец на выпускном у кого-то ещё, кроме его Коленьки.
  • Алька
    05.06.2024
    Яшчэ раз паказвае - якім бы ты блізкім да рэжыму ні быў, як бы яе не абслугоўваў, цябе ўсё роўна з’ядуць. Таталітарызм так працуе. Толькі дэмакратызацыя выратуе саміх жа лукашыстаў ад згішчэння паплечнікамі
  • Acab
    05.06.2024
    Алька, дыхатамія паміж таталітарызмам і дэмакратыяй хібная

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа91

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць