Грамадства

Мастака Алеся Пушкіна асудзілі на 5 гадоў калоніі

25 сакавіка падчас пасяджэння мастак парэзаў сабе жывот у знак пратэсту. За гэта яго кінулі на 13 дзён у карцар. 

Сёння быў вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня, вядомага беларускага мастака і перфомера Алеся Пушкіна. Яго абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК). Суддзя Алена Шылько прысудзіла мастаку 5 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Сёння падчас працэсу была затрыманая сястра Алеся Пушкіна Святлана — за тое, што хацела сфатаграфаваць брата. Яе даставілі ў Фрунзенскі РАУС

Алеся Пушкіна затрымалі год таму — 30 сакавіка 2021 года, у вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна ў царкве, на рэстаўрацыі якой працаваў мастак. 

Перад гэтым: 26 сакавіка 2021 года, пракуратура Гродна завяла супраць Пушкіна крымінальную справу «за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму» (ч. 3, арт. 130) — на выставе ў Гродне дэманстраваўся партрэт удзельніка антысавецкага паваеннага падполля Яўгена Жыхара. Мастак у той час быў у Кіеве, але вярнуўся на радзіму.

У канцы снежня 2021 года да гэтага яшчэ дадаўся «здзек з дзяржаўных сімвалаў». Мастаку пагражае да 12 гадоў зняволення.

Сёння стала вядома, што мастака асудзілі на пяць гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Ужо двойчы судзілі па крыміналках — за перакрэслены сцяг БССР і гной для Лукашэнкі. Хто такі Алесь Пушкін?

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах3

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць