Улада55

Звыклая беларусафобія пад Оршай

Частку ахвотных трапіць на бардаўскі фэст міліцыя вывезла з Воршы на «аўтазаку».

Улады, як і каторы год, спрабуюць сарваць бардаўскі фэст «Аршанская бітва». Частку ахвотных трапіць на Крапівенскае поле міліцыя вывезла з Воршы на «аўтазаку».

Першыя сутыкненьні зь міліцыянтамі ў ахвотных трапіць на бардаўскі фэст пачаліся на аршанскім аўта- і чыгуначным вакзалах. Каля аўтобусаў, што ішлі ў бок вёскі Гацькаўшчына, дзе фэст «Аршанская бітва» адбываецца з 1991 году, міліцыянты спачатку перапісвалі пашпартныя звесткі ва ўсіх, хто выглядаў на патэнцыйных удзельнікаў.

Супрацоўнікі ДАІ дзяжурылі на кожным скрыжаваньні ўздоўж шашы
. А чаму? Маўляў, на ўзбярэжжы Крапівенкі знайшлі міну. Як і ў мінулыя гады, міны «знаходзяць» акурат напярэдадні юбілею перамогі войска Вялікага Княства Літоўскага над маскоўскім. Яна здарылася, як вядома, 8 верасня 1514 году.

Маючы досьвед сутычак 2007 году, каардынатары прапанавалі перайсьці на іншую пляцоўку паблізу ад традыцыйнага месца.

Першым распаліў вогнішча мастак Алесь Пушкін зь сябрамі. Алесь згатаваў крупнік і частаваў ім усіх прысутных.

Тым часам зьявіліся першыя намёты і сьцяг — першымі свой узьнялі сябры «Правага альянсу»

Алесь Пушкін прэзэнтаваў сваю новую карціну, прысьвечаную беларусаму супраціву: дзьве моцныя рукі трымаюць занесеную ўгару сякеру. Гэтая карціна аздабляла фэст цягам усяе ночы, недалёка ад яе й распачалі свае выступы барды Андрэй Мельнікаў і Ігар Мухін.

Асьвятленьня не было: міліцыянты затрымалі аўтамашыну, у якой везьлі электрагенэратар.
Сьледам затрымалі яшчэ адну машыну, дзе ехаў каардынатар фэсту Юры Копцік. Да 10-й вечара чацьвярых чалавек пратрымалі ў Аршанскім РАУС, а потым адпусьцілі, ня склаўшы ніякіх пратаколаў.

Генэратар да гэтага часу мадзее ў райаддзеле міліцыі.

У Аршанскі РАУС трапілі яшчэ больш за дзесяць чалавек, якія кіраваліся на фэст.

Іх затрымалі зусім побач з канцэртнай пляцоўкай: без усялякіх тлумачэньняў пасадзілі ў падагнаны «аўтазак». Толькі ў пастарунку затрыманым паведамілі прычыну: у іх не было флікераў.
Урэшце гэтых хлапцоў і дзяўчат вывезьлі за 25 кілямэтраў на чыгуначную станцыю Коханава.

Міліцыянты ж ахоўвалі Крапівенскае поле ўсю ноч і нават раніцай. Атрымалася кругласуткавая ганаровая варта ў гістарычным месцы, жартуюць арганізатары сёлетняй «Аршанскай бітвы-2009» Генадзь Шэпелеў і Юры Копцік.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне1

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі — Святлане: Твайму мужу не хапіла грошай зубы зрабіць!128

Акцёр Саша Барон Коэн папрасіў прабачэння ў народа Казахстана за персанажа Бората6

Расія страціла яшчэ адзін найноўшы знішчальнік Су-573

Кіраўніку «Гардарматэрыялаў» далі чатыры гады калоніі. Ён не прызнаў віну2

У Барысаве жанчына кінулася з моста ў ваду6

Гадзіннік Дзяніса Кучынскага сапраўды каштуе $430 тысяч? Расследавальнікі прамахнуліся ў дзесяць тысяч разоў45

«Каханы мой чалавек». Падрабязнасці трагедыі ў Брэсце, дзе забілі 35‑гадовую жанчыну і яе маці3

«Паспела адвесці вазок з дзіцем убок»: мінчанка распавяла пра напад алабая9

Азараў расказаў сваю версію «справы BYPOL», па якой трое беларусаў атрымалі ад 17 да 25 гадоў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне1

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць