Фотаздымак з інстаграм-акаўнта body_of_belarus
Фотавыстава з’яўляецца адным з мерапрыемстваў у рамках Дзён беларускай культуры. Арганізатаркі экспазіцыі — журналістка Яўгенія Доўгая і фатограф Ірына Арахоўская.
Адкрыццё адбудзецца 5 жніўня ў 18.00 па адрасе Oleandrów 6/2 (Цэнтр беларускай салідарнасці). Уваход бясплатны.
Дні беларускай культуры — гэта праект, ініцыяваны Беларускай Радай культуры, які стартаваў 7 ліпеня — у дзень нараджэння трох знакамітых беларусаў — Янкі Купалы, Марка Шагала і Яна Чачота. Ініцыятыва мае на мэце правядзенне культурных імпрэзаў ва ўсіх краінах, дзе сёння жывуць беларусы.