Ля касаў мінскага стадыёна «Дынама» ізноў вялікія чэргі за квіткамі.

Сёння, ад 10‑й гадзіны, пачнецца іх продаж на матч групавога этапа «Лігі Еўропы» «БАТЭ» — «Эвертан», што пройдзе ў Мінску 1 кастрычніка (пачатак а 20:00).

У адныя рукі будуць прадавацца не больш за чатыры білеты. Кошт: 10 тыс, 25 тыс., 40 тыс. рублёў.

«Мы тут ад 5‑й раніцы», — кажуць заўзятары, што стаяць каля самых касаў. Асноўная маса ахвочых набыць квіткі, па іх словах, пачала збірацца а 7‑й.

Што праўда, чарга крыху меншая, чым у мінулым лістападзе на матч з «Рэалам».

Пачынаецца чарговая футбольная восень!

А 10-й квіткі будуць прадавацца і ў Барысаве, там таксама будзе арганізавана асобная чарга для ўладальнікаў абанементаў.

Алесь Пілецкі, фота аўтара

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0