Затрымалі айцішніка і ягонага бацьку-слесара. Гэта пятае затрыманне цэлымі сем'ямі за тыдзень
Здаецца, затрымліваць беларусаў сем'ямі — гэта новая стратэгія беларускіх сілавікоў.

Дзмітрый Шкрэд — 23-гадовы айцішнік-фрылансер, займаецца вэб-распрацоўкай. Ягонаму бацьку Аляксандру 51 год, ён працуе слесарам-рамонтнікам на заводзе «Атлант». Абодвух абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і падпісках на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.
Толькі за гэты тыдзень на каналах ГУБАЗіКа з'явіліся яшчэ чатыры відэа з затрыманымі ўсёй сям'ёй: сям'я ўладальніка «Аэрабелсервіса» Шэсцерава, сям'я Гаро, сям'я Волчакаў і сям'я невядомых людзей (20 кастрычніка).
Таксама за апошнія два тыдні вынесеныя некалькі прысудаў сем'ям. Толькі 13 кастрычніка судзілі чатыры сям'і ў адзін дзень — большасць фігурантаў адправілі ў калоніі, неглядзячы на тое, што некаторыя мелі па некалькі дзяцей.
-
Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх
-
Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў
-
Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары