Грамадства

Саша Аўдзевіч — аб пратэсце вазочнікаў супраць Лукашэнкі, пра Ціханоўскую, сэкс пасля трагедыі і жыццё з каханай у палатцы

Саша Аўдзевіч — без сумневаў, самы вядомы вазочнік Беларусі, стваральнік кавярняў «Інклюзіўны барыста». У 2011 годзе, калі яму было 26 гадоў, ён разбіўся на спартыўным байку і з таго часу не можа хадзіць.

Але гэта не перашкодзіла яму зладзіць некалькі падарожжаў па свеце на ровары, апошняе з якіх завяршылася сёлета, калі ў Парыжы трапіў у лякарню. Выбраўшыся з бальнічнай койкі, у самым рамантычным горадзе свету Саша зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне Таццяне — і пачуў у адказ «так».

Цяпер Саша асеў у Варшаве. Вяртацца на радзіму для яго небяспечна: і праз тое, што не раз засвяціўся на пратэстах, і праз тролінг уладаў, і проста праз пазіцыю.

У нашай размове «Ток» Саша гранічна шчыры. Ён распавядае пра тое, як ламае чалавека трагедыя і як з’яўляюцца сілы жыць далей, як мяняцца самому і мяняць наваколле, тварыць. Гаворыць пра родную Ліду і чаму падколвае мясцовага мэра. Распавядае аб пратэстах 2020-га і самай смелай акцыі. Тлумачыць, чаму супраць Лукашэнкі, і згадвае сустрэчу з Ціханоўскай. Расказвае, як выжыць з дзяўчынай у палатцы на Тэнерыфе, і што для яго сёння сэкс. Адказвае на абвінавачванне ў харасменце. Апісвае прыгоды падарожжа, у якім часам даводзілася начаваць у замку, а часам — стаяць на ўзбочыне дарогі з прабітымі коламі і прасіць дапамогі.

00:00 — што ў выпуску

00:45 — неверагодная ўдача з гатэлем на выспе Лос-Крысціянас

04:25 — пра ноч у сапраўдным замку

06:27 — як выратавалі выпадковыя людзі ў Турцыі

12:13 — як трапіў у бальніцу ў Францыі

17:14 — чаму вазочнікаў не хвалююць праблемы безбар’ернага асяроддзя

19:43 — як прадаваў бясплатную каву ў Беларусі і колькі плаціў супрацоўнікам

26:03 — як пераапранаўся ў міліцыянта і троліў улады

31:32 — пра план ехаць ва Украіну на вайну

34:51 — пра стаўленне да расейцаў на Канарах

37:04 — пра суперакцыю вазочнікаў на пратэстах 2020-га

40:31 — калі стала цікавая беларуская палітыка

41:37 — чаму супраць Лукашэнкі

43:09 — пра сустрэчу з Ціханоўскай

45:36 — пра канфлікт з мэрам Ліды Сяргеем Ложачкіным

51:31 — за што любіць Ліду і як збудаваў там інклюзіўны пляж

55:08 — пра выпадковую сустрэчу з міністаркай культуры Францыі ў Парыжы

56:28 — як першы раз сеў на байк

57:59 — пра стасункі з бацькам

1:02:46 — як трапіў у аварыю, пасля якой не можа хадзіць

1:07:15 — як перажыў трагедыю і вярнуўся да жыцця

1:17:01 — пра алкавечарынкі

1:19:16 — калі стаў гатовы да новага кахання

1:21:08 — пра сэкс да і пасля аварыі

1:24:03 — як абвінавацілі ў харасменце

1:27:45 — як жыў з нявестай Таняй у палатцы

1:34:09 — як рабіў прапанову ў Парыжы

1:37:49 — пра магію кавы, якую варыць сам

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы24

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Усе навіны →
Усе навіны

Набокаў ці японская мода? Назва дзіцячых калготак ад Conte выклікала скандал у сацсетках9

МТС расказаў, дзе ў Мінску найхутчэйшы 5G1

Жыхар Кіева голым выпацкаўся ў смалу, каб уначы абрабаваць краму. Адмывалі яго пяць гадзін8

І Украіна, і Расія выразалі з «Чалавека-павука» песню Манетачкі. А што Беларусь?19

У Расіі аб'явілі пра 23‑гадовы прысуд для «польскага шпіёна»4

Сайт, на якім беларусаў вербавалі для вайны з Украінай, знік адразу як пра яго напісалі СМІ2

Памёр акадэмік Анатоль Міхайлаў

Уначы на поўначы і ў цэнтры Беларусі зноў чулі гук беспілотніка

Лукашэнка следам за Трампам падсеў на квашаную капусту19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы24

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць