Беспілотнік атакаваў авіябазу ў глыбіні Расіі. Пашкоджаныя стратэгічныя бамбавікі
Два самалёты Ту-95 пашкоджаныя ў выніку атакі дрона на авіябазе ў Саратаўскай вобласці. Па звестках крыніц тэлеграм-канала ASTRA, атака адбылася сёння раніцай, 5 снежня. Адначасова адбыўся магутны выбух на аэрадроме ў Разані.

Выбух у Энгельсе. Скрыншот з відэа
Неўстаноўлены беспілотнік атакаваў узлётную паласу на авіябазе «Энгельс-1». У выніку пашкоджанні атрымалі як мінімум два бамбардзіроўшчыкі-ракетаносцы Ту-95. Двое вайскоўцаў атрымалі раненні, яны шпіталізаваны.
Днямі ўкраінскія СМІ паведамлялі пра вылеты ва Украіну самалётаў Ту-95 менавіта з аэрадрома ў Энгельсе.
Адначасова на аэрадроме пад Разанню выбухнуў бензавоз. Быў пашкоджаны як мінімум адзін самалёт. Паводле афіцыйных звестак, загінулі тры чалавекі, яшчэ шэсць пацярпелі.
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
Каментары