Грамадства99

Беларускім медыкам уручаюць позвы. Што адбываецца?

Навошта медыкаў выклікаюць у ваенкаматы, каму прыходзяць позвы, чым пагражае медыцынскім работнікам атрыманне так званага «мабілізацыйнага прадпісання», разбіралася DW.

Фота: minzdravbelarus / Telegram

Пасля аб'яўлення мабілізацыі ў Расіі Мінабароны Беларусі заклапацілася «праверкай звестак» аб ваеннаабавязаных. 5 снежня ў тэлеграм-канале «Белыя халаты» з'явілася паведамленне аб тым, што позвы на зборы актыўна ўручаюць медыкам.

«Пад прызыў трапляюць нават жанчыны, як дактары, так і медсёстры. Тэрміны збораў — ад 10 дзён. Ваенкамат удакладняе памер адзення і абутку медработнікаў. Вядомыя выпадкі, калі медыкаў цэлымі аддзяленнямі прыпісвалі да вайсковай часці», — гаворыцца ў паведамленні.

Тое, што праверка звестак медыцынскіх работнікаў у Беларусі сапраўды праводзіцца, DW на ўмовах ананімнасці пацвердзіла некалькі чалавек.

«Майго бацьку доктара (49 гадоў) выклікалі ў ваенкамат для перапісу. Пыталіся пра месца працы, новых адрасах, тэлефонах, сваяках, стане здароўя», — распавёў адзін суразмоўца.

Па словах іншага, з яго «бліжэйшых калег позва прыйшла толькі аднаму ардынатару». «Мяне пакуль не чапалі», — сказаў ён.

Трэці паведаміў DW, што са жніўня не знаходзіцца ў Беларусі, але яго «жонцы тэлефанавалі ўдакладніць даныя, як і шмат каму з яе аддзялення».

«Мы дакладна не ведаем, колькі дактароў атрымала позвы, але яны прыходзяць ва ўсіх гарадах і вёсках, пачынаючы ад буйных сталічных паліклінік, заканчваючы самымі маленькімі раённымі бальніцамі.

Людзей выклікаюць на зборы і выдаюць ім так званыя «мабілізацыйныя прадпісанні», г.зн. медыкі атрымліваюць указанні, куды ім трэба з'явіцца ў выпадку аб'яўлення мабілізацыі. Атрыманне прадпісання накладвае пэўныя абавязацельствы, гэтыя людзі пры мабілізацыі не змогуць выехаць з краіны. Не хочацца быць алярмістам і казаць, што гэта абавязкова адбудзецца, але з нейкай прычыны гэта робіцца. Таксама зараз на базе Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі праходзяць курсы па ваенна-палявой хірургіі», — распавяла DW каардынатар Фонду медыцынскай салідарнасці Лідзія Тарасенка.

Паводле інфармацыі Тарасенка, камусьці позва прыходзіць на працу, камусьці ў паштовую скрыню кідаюць, да кагосьці прыходзяць [супрацоўнікі ваенкамата] па месцы рэгістрацыі, некаторым проста смс адпраўлялі, маўляў, «прыйдзіце».

«Улады шукаюць людзей, якія шмат гадоў таму з'ехалі з Беларусі. Прыходзяць па месцы старой рэгістрацыі, цікавяцца ў сваякоў», — распавядае яна.

У ваенкаматах тое, што адбываецца, тлумачаць тым, што гэта «стандартная працэдура».

«Між тым многія людзі, якія прапрацавалі ў медыцыне па 20 гадоў, забыліся, дзе ляжыць іх ваенны білет, а тут раптам «стандартная працэдура, давайце зверым памеры вашага абутку і процівагаза», — гаворыць яна.

Тарасенка мяркуе, што адзінае тлумачэнне, якое выглядае лагічным — гэта магчымая мабілізацыя, «каб не здарылася як у Расіі, калі павесткі прыходзілі нават тым, хто ўжо памёр».

Яна мяркуе, што медыкам не варта прыходзіць на такога кшталту «праверкі».

На пытанне, ці не справакуюць праверкі воінскага ўліку, уручэнне мабілізацыйных прадпісанняў хвалю эміграцыі медыцынскіх работнікаў з Беларусі, Тарасенка адказвае, што наўрад ці.

«Мне здаецца, што істотную хвалю эміграцыі медыкаў з Беларусі не справакуе ўжо нішто, нават вайна. Бо і да гэтага здарылася дастаткова шмат жудасных рэчаў, каб задумацца аб ад'ездзе з Беларусі», — гаворыць яна.

На 8 снежня 2022 года, паводле звестак агульнарэспубліканскага банка вакансій, у Беларусі не хапала 4 625 дактароў-спецыялістаў і 3 421 медсясцёр.

Каментары9

  • О как
    12.12.2022
    Што, што - отбывается интенсивная подготовка к войне, чем и призывает гордиться клишевич.
  • Kotya
    12.12.2022
    Готовят к войне только пока непонятно то ли за россию, то ли за власть лукашенко. 
  • Беларус
    12.12.2022
    Падрыхтоўка да вайны. Лукашэнка, Пуцiн, Расея - гэта вайна.

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года1

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Першая ахвяра тонкага лёду

Мадэлі OnlyFans пачалі ва Украіне плаціць падаткі і ваенны збор. Колькі ўдалося сабраць?4

Аўтобус МАЗ згарэў у Пецярбургу2

Двое малых дзяцей ледзь не патанулі ў ваннай у Светлагорску

Махляры пішуць беларусам ад імя МТБанка і Альфа банка2

Пад Баранавічамі заўважылі незвычайную жывёлінку1

«Цяпер яна з гумовага сала, гэта жах!» Жанчына купіла любімую каўбасу і абурылася11

Гайдукевіча трымаюць на апошнім месцы па колькасці намаляваных подпісаў11

Грамадзяніна Узбекістана падазраюць у забойстве ў Маскве генерала Кірылава3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года1

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →