Для беларусак, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, з’явілася бясплатная анлайн-лінія
Звяртацца на яе могуць беларускі, якія жывуць у краіне, а таксама ў Грузіі, Літве, Украіне і Польшчы.

Анлайн-лінія www.oliviahelp.org працуе ў тэставым рэжыме.
Кансультанткі гатовы аказаць неабходную інфармацыйную, псіхалагічную і прававую дапамогу.
Кансультацыю можна атрымаць па тэлефоне, пазначаным на сайце, альбо ў месенджары (Viber, Telegram):
— панядзелак і серада з 10.00 да 18.00 (па беларускім часе) — інфармацыйная і псіхалагічная дапамога;
— аўторак і чацвер з 10.00 да 18.00 (па беларускім часе) — інфармацыйная і прававая дапамога.
Усе звароты ананімныя і канфідэнцыйныя. Інфармацыя не перадаецца трэцім асобам, а званкі не запісваюцца.
Якую дапамогу аказваюць?
Псіхолаг дапаможа разабрацца ў пачуццях пасля перажытага хатняга гвалту, намеціць варыянты вырашэння крызіснай сітуацыі і спланаваць далейшыя дзеянні па выхадзе з яе, а таксама раскажа пра хатні гвалт і праблемы сузалежнасці, дасць нумары арганізацый, якія вам дапамогуць у той краіне, дзе вы знаходзіцеся.
Юрыст раскажа аб прававых наступствах дзеянняў агрэсара, механізмах прававой абароны, аб працэдуры атрымання апекі над дзецьмі, заключэнні пагаднення аб дзецях, пра абмежаванні і пазбаўленне бацькоўскіх правоў, спагнанне аліментаў, а таксама пра тое, што трэба зрабіць, каб абараніць сябе і блізкіх ад хатняга гвалту ці мінімізаваць яго рызыку.
Чытайце таксама:
Медыкі чакаюць прыходу ў Беларусь двух новых штамаў каранавіруса
Чарговы раз затрымалі віцебскага музыку і арт-менеджара Уладзіміра Булаўскага
А снег ідзе. У Мінску назіраліся 10-бальныя заторы
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары