Свет1717

Рэпін, Айвазоўскі і Куінджы. У музеі Метраполітэн украінізавалі мастакоў і карціны, якія раней лічыліся расійскімі 

У Музеі мастацтва Метраполітэн (Metropolitan Museum of Art) у Нью-Ёрку змянілі назву карціны французскага мастака Эдгара Дэга з «Рускія танцоркі» на «Танцоркі ва ўкраінскіх касцюмах», а мастакоў Архіпа Куінджы, Івана Айвазоўскага і Ілью Рэпіна перасталі падпісваць як «рускіх». Пра гэта ў сацыяльных сетках расказала ўкраінскі гісторык мастацтва, якая займаецца дэкаланізацыяй, Аксана Сяменік.

«Нарэшце Metropolitan прачытаў сто маіх лістоў, пачуў нас, і танцоркі Дэга ва ўкраінскім уборы сталі не Russian dancers, як гэта было яшчэ літаральна некалькі дзён таму (!), а Dancers in Ukrainian Dress.

Так, я не вельмі задаволеная назвай, (…) але гэта ўжо маленькая перамога, за якую сёння я вып'ю віна і вас запрашаю», — напісала Аксана Сяменік.

У каментары ўкраінскаму выданню «Суспільне. Культура» мастацтвазнаўца адзначыла: «І з гэтымі танцоркамі Дэга. На жаль, тэзіс аб тым, што мастакі так называюць свае працы, ілжывы. Я, напрыклад, не знайшла інфармацыі, што Дэга менавіта так назваў сваю працу. А тое, што галерэя ў Лондане змяніла назву, значыць, што арыгінальная назва была нейкай іншай».

«У 1899 годзе Дэга стварыў серыю кампазіцый, прысвечаных танцоркам ва ўкраінскіх народных касцюмах, у якіх ён злучыў колер, лініі і ўзаемазвязаныя формы, каб стварыць карціны, падобныя да габелена», — пішуць цяпер на сайце музея.

Змены зазнаў і подпіс да карціны «Чырвоны закат» Архіпа Куінджы, якая была напісаная ў 1905—1908 гадах. Гэта адна з апошніх вялікіх карцін мастака. У апісанні пазначылі, што Куінджы не расійскі, а ўкраінскі мастак — ён родам з-пад Марыупаля.

«Чырвоны закат» Архіпа Куінджы

Украінскім мастаком цяпер лічыцца і Ілья Рэпін, які нарадзіўся ў мястэчку Чугуеў тагачаснай Харкаўскай губерні і паходзіў з казацкага роду па мянушцы Рэпа.

Тое ж самае зрабілі ў дачыненні да марыніста з Крыма Івана Айвазоўскага. У подпісах да ягоных карцін «Карабель у бурным моры», «Карабель пры месячным святле» і г. д. таксама пазначылі, што мастак — украінец з Феадосіі, цяпер Аўтаномная Рэспубліка Крым у складзе Украіны.

На думку Аксаны Сяменік, важна камунікаваць з сусветнымі музеямі адносна няправільных подпісаў да карцін мастакоў, бо «гэта таксама аб нашым месцы ў свеце і аб веданні людзей пра Украіну і пра нашу культуру».

Каментары17

  • Дерусскомиризация
    19.02.2023
    И это правильная тенденция. Слишком много стало не только в Украине русской хамской агрессивности.
  • qw
    19.02.2023
    Мы не можам з упэўненасцю казаць, за што выступалі дарэвалюцыйныя мастакі і якія ў іх былі погляды. З большай верагоднасцю ім жылося добра ў дарэвалюцыйнай Расіі і менавіта яе яны лічылі сваёй радзімаю, а сябе лічылі рускімі. Украіна і Беларусь як краіны, нацыі са сваімі межамі пачалі будавацца ў пачатку XX стагоддзя, пасля сусветнай вайны.

    Таму на мой погляд, зробленае няправільна, асабліва змяненне арыгінальных назваў. Мастакоў ужо не спытаць, ці падабаецца ім такое.
  • маўчанне золата
    19.02.2023
    qw, Хто не можа "з упэўненасцю казаць" мусіць памаўчаць.

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане16

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць