Фота: AP Photo / Felipe Dana
У Хмяльніцкім у выніку ўдараў беспілотнікамі адзін чалавек загінуў, чацвёра было паранена. Гарадскі кіраўнік Аляксандр Сімчышын паведаміў, што таксама пашкоджаны некаторыя будынкі.
Дроны атакавалі і Кіеў, але, па папярэдняй інфармацыі, дзевяць беспілотнікаў было збіта, ахвяр і разбураных будынкаў няма.
Запарожжа ноччу абстралялі ракетамі С-300. Паводле паведамлення абласной ваеннай адміністрацыі, патрапілі ў адзін з аб'ектаў інфраструктуры, загінулых і параненых няма.
1
0
0
1
0
11