Вайна33

У Ахтубінску пацярпелі два найноўшыя самалёты Су-57

Расійскі паблік Fighterbomber, які спецыялізуецца на авіятэматыцы, аналізуе новыя здымкі з аэрадрома ў Ахтубінску, дзе 8 чэрвеня ад украінскай ракетнай атакі пацярпеў найноўшы Су-57.

 «Каб два разы не ўставаць, скажу, што пашкоджаны былі два Су-57. Другі Су-57 атрымаў нязначныя пашкоджанні, якія зробяць на месцы. Пра першы я ўжо пісаў. Будуць думаць, мэтазгодна яго аднаўляць ці не», — піша Fighterbomber. 

Паводле яго інфармацыі, з трох БПЛА, якімі быў атакаваны аэрадром, даляцелі ўсе тры. 

«Па якіх прычынах СПА не працавала, я пісаць не буду. Хай таварышы маёры разбіраюцца з прычынамі, як так выйшла. Адзіны адпор БПЛА паспрабаваў даць нарад, які расстраляў два магазіны па іх, а потым усю раніцу збіраў гільзы па аэрадроме».

На здымках бачныя дугі над самалётам — гэта недабудаваны ангар. Яго пачалі будаваць, а потым кінулі, «як і на многіх іншых аэрадромах», — піша блогер. 

У 2021 годзе былы міністр абароны Сяргей Шайгу абвясціў, што ў Расіі пабудуюць «паскоранымі тэмпамі» 300 хованак для самалётаў. 

«Карацей, чакаем наступнага прылёту. Загадзя запасімся гільзамі і спецыялістамі па фэйках», — дадае блогер. 

Ніводны намаляваны самалёт з фота не пацярпеў, жартуе ён. На фота бачна, што ў мэтах дэзарыентацыі суперніка на аэрадроме ў Ахтубінску намаляваныя самалёты. Нават у z-блогераў гэта выклікае здзекі.

8 чэрвеня на тэрыторыі аэрадрома «Ахтубінск» у Астраханскай вобласці РФ, размешчаным у 589 кіламетрах ад лініі фронту, атакаваны шматмэтавы расійскі знішчальнік Су-57, паведаміў ГУР.

Су-57 — шматмэтавы знішчальнік пятага пакалення. Яго стварылі з ужываннем тэхналогій малапрыкметнасці і перадавой электронікі. Гэтая баявая машына здольная несці ўзбраенне ва ўнутраных адсеках фюзеляжа. Самалёт таксама валодае звышгукавой крэйсерскай хуткасцю, пры гэтым можа манеўраваць з вялікімі перагрузкамі.

Гэта самы сучасны расійскі знішчальнік, які здольны выкарыстоўваць для ўдараў ракеты Х-59 і Х-69. На ўзбраенні паветрана-касмічных сіл Расіі знаходзяцца адзінкі такіх баявых самалётаў.

Мінабароны РФ заяўляла аб збіцці ўсіх дронаў над Астраханскай вобласцю.

Каментары3

  • Олег
    11.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Лейцар коркавы
    11.06.2024
    Стаў сапраўды малапрыкметным, амаль знік.
  • Лапата
    11.06.2024
    У руzкіх “пацерь нет, толька атрыцацельны рост, ніводны намаляваны самалёт не пацярпеў, шойгуўскія ангары будуюцца паскоранымі тэмпамі”. Зняў какошнік)

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць