Вайна22

Сістэма Patriot дазволіць украінскай арміі знішчаць расійскія комплексы С-300

Украіна мае атрымаць першыя зенітна-ракетныя комплексы Patriot. Вайсковы эксперт Алег Жданаў расказаў, што эфект ад гэтага будзе як прамы, так і ўскосны.

Зенітна-ракетны комплекс Patriot. Фота: AP

У сваім відэастрыме Алег Жданаў адзначыў, што існуюць дзве версіі сістэмы Patriot — PAC 2 і PAC 3. Апошняя на сёння найбольш распаўсюджана. Менавіта яна пастаўляецца ЗША ў іншыя краіны.

Комплекс PAC 2, які пачаў вырабляцца яшчэ ў 1987 годзе, мае каэфіцыент паражэння самалётаў 0,8—0,9; па ракетах такі каэфіцыент значна меншы — 0,3—0,4. Гэта значыць, што з дзесяці выпушчаных ворагам ракет комплекс можа ліквідаваць толькі 3—4. І гэта толькі ў тым выпадку, калі ракета не стварае перашкод. Таму на сёння гэтая версія не пастаўляецца.

У 1997 годзе прайшоў выпрабаванне комплекс PAC 3. У 2001 годзе ён быў прыняты на ўзбраенне. Каэфіцыент збіцця самалётаў у яго застаўся той жа (0,8—0,9), а вось адносна ракет гэты паказчык істотна ўзрос: на тактычныя ракеты ён складае 0,6—0,8.

Істотная акалічнасць, на якую звяртае ўвагу эксперт: комплексу PAC 3 неабходны спадарожнік, які назірае за сітуацыяй і ў выпадку фіксацыі пуску ракеты перадае інфармацыю сістэме. Напрыклад, час падлёту ракеты ад Белгарада да Харкава складае 40—50 секунд. З моманту пуску ракеты ў Patriot ёсць 30—40 секунд на рэакцыю. Яна ў гэтага комплексу складае 10—12 секунд. Спадарожнік перадае каманду сістэме, якая выпускае сваю ракету на паражэнне. На гэта можа спатрэбіцца 15 секунд. Часу хапае на тое, каб ракета праціўніка была збіта.

Таму з пастаўкай сістэм Patriot Украіна павінна атрымаць доступ да даных разведкі ў рэжыме анлайн. У адваротным выпадку эфектыўнасць Patriot рэзка знізіцца.

Эксперт таксама адзначыў, што спадарожнікавае назіранне дазволіць выяўляць перамяшчэнне вайсковай тэхнікі, у тым ліку С-300 ці С-400. Вядома, што расійскія зенітна-ракетныя комплексы (ЗРК) не знаходзяцца непасрэдна на лініі фронту. Яны размяшчаюцца на адлегласці за 30—40 кіламетраў. 

Украіна мае сістэмы HIMARS, дальнабойныя снарады тыпу «Эскалібур», але для эфектыўнага знішчэння расійскіх ЗРК гэтага недастаткова. Пастаўкі сістэм Patriot дазволяць атрымаць доступ да даных спадарожнікавай разведкі ў рэжыме анлайн. Яны могуць быць выкарыстаны сярод іншага і для паражэння пазіцый расійскіх комплексаў С-300 і С-400.

Першы комплекс «Пэтрыёт», напэўна, ужо знаходзіцца ва Украіне.

Чытайце яшчэ:

Ці можа супрацьдронавая стрэльба збіваць дроны «Ланцэт»?

«Леапард 2» і Т-72: чый снарад больш магутны

Эксперт патлумачыў, што лепшае: расійскія БМП ці «Брэдлі»

Каментары2

  • Мойша
    10.03.2023
    Дазволіць калі дадуць доступ да онлайн назірання, а інакш гэта лом.
  • Караткун
    10.03.2023
    Не дазволиць. У Каласах пад сярпом тваим гэта дакладна праанализавана. Дзякуй

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны17

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім27

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў2

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны17

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць