Грамадства99

КДБ затрымаў у Беларусі грамадзян Польшчы і краін Балтыі «за агентурную дзейнасць»

Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель распавёў журналістам, што за ажыццяўленне агентурных аперацый у Беларусі затрыманыя грамадзяне Польшчы і краін Балтыі, перадае БелТА. 

Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель. Фота: БелТА

«Прыадкрыю вам сакрэт: намі затрыманая некаторая колькасць грамадзян Польшчы пры ажыццяўленні актыўных аперацый па агентурнай сувязі на нашай тэрыторыі. Затрыманыя здраднікі, з якімі яны працавалі на нашай тэрыторыі», — сказаў Церцель.

Акрамя таго, расказаў кіраўнік КДБ, у Беларусі затрыманыя «дзясяткі грамадзян Украіны» за спробы «ўчынення тэрактаў, разведвальна-падрыўную і шпіёнскую дзейнасць».

Сярод затрыманых «за правядзенне на тэрыторыі Беларусі агентурных аперацый» ёсць і грамадзяне краін Балтыі, адзначыў Церцель.

Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя. 

Церцель мяркуе, што «варта чакаць сурʼёзнай эскалацыі абстаноўкі ў нашым рэгіёне».

Ён сцвярджае, што на «тэрыторыі Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі, Чэхіі існуюць лагеры па падрыхтоўцы баевікоў».

«Мы ведаем канкрэтна вербавальныя пункты, ведаем, хто гэтым займаецца. Мы ведаем лагеры па іх падрыхтоўцы, ведаем персанальна інструктараў, хто ў гэтым дачыненніх і на якіх этапах праходзіць падрыхтоўку», — заявіў кіраўнік КДБ.

Па яго словах, з вясны гэтыя сілы плануюць актывізацыю сваёй дзейнасці на тэрыторыі Беларусі.

У той жа час Церцель заявіў, што ніхто з затрыманых у Польшчы беларусаў не мае дачынення да спецслужбаў.

15 сакавіка Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы заявіла, што ліквідавала шпіёнскую сетку, якая працавала на Расію і павінна была рыхтавацца да дыверсійнай дзейнасці ў Польшчы.

Сярод іх тры беларусы — 41-гадовы Мікалай Маскаленка, 28-гадовы Уладзіслаў Пасміцюха і яго дзяўчына — 18-гадовая Марыя Мядзведзева.

Лукашэнка 22 сакавіка заявіў, што Захад прапаноўваў яму абмяняць беларусаў, затрыманых у Польшчы за шпіянаж на карысць Расіі.

Каментары9

  • не такі як ёсць
    04.04.2023
    Ну што, палякі, не падвядзіце, што рабіць вы ведаеце
  • кринж
    04.04.2023
    Не надоело им задерживать?
  • ром
    04.04.2023
    явно такие же шпиёны как и белорусы с украинцами в Польше!!
    2 стороны так сказать нарабатывают базу чтобы обменяться было кем

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам22

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава11

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць