Аўто11

Як адрозніваюцца цэны на новыя аўто ў Еўропе і Беларусі

Параўналі цэны на новыя аўто ў Польшчы і Беларусі.

Audi

Мадэльны шэраг у беларускага дылера Audi даволі сціплы, таму самая даступная Audi ў Беларусі — гэта А4, а не A1 або А3, як у іншых краінах Еўропы.

У Беларусі цэны на А4 у кузаве седан пачынаюцца з адзнакі 47 260 еўра. У Польшчы аналагічны аўтамабіль прадаецца за 163 450 злотых, што складае каля 35 200 еўра.

Скрыншот з сайта audi.by

Па цане самай таннай А4 у Беларусі ў Польшчы можна набыць красовер Audi Q5, а 3 тысячы еўра, што застануцца, патраціць на адпачынак. У Варшаве цэны на Q5 пачынаюцца з адзнакі 44 тысячы еўра, а ў Мінску — з 69 681 еўра.

Скрыншот з сайта audi.pl

У Польшчы на выбар у наяўнасці 14 мадэлей маркі, а ў Беларусі толькі 6.

Renault/Dacia

Папулярны сярод беларускіх аўтааматараў красовер Renault Duster у Польшчы, як і ў іншых краінах Еўропы, прадаецца пад брэндам Dacia. У Беларусі Duster пастаўляўся з завода Renault у Расіі, таму дылеры распрадаюць мінулагоднія рэшткі. Новых паставак Renault Duster не будзе, бо расійскі завод больш не працуе.

Поўнапрывадны дызельны Duster у нас можна набыць за 84 100 рублёў, або каля 26 500 еўра па бягучым курсе. У Польшчы аналагічны аўтамабіль з шыльдзікам Dacia прадаецца за 108 200 злотых, або каля 23 150 еўра. Як бачым, у параўнанні з Аudi, якія пастаўляюцца ў Беларусь з Еўропы, розніца не такая вялікая, бо тыя Renault былі зроблены ў Расіі.

Скрыншот з сайта renault.by

Renault Sandero Stеpway ў нашых дылераў скончыліся яшчэ летась, затое засталося крыху Logan Stapway, якія, апроч назвы, адрозніваюцца толькі тыпам кузава. 

Самая танная версія Logan Stеpwаy цяпер каштуе 50 900 рублёў (каля 16 тысяч еўра). Версія з больш моцным рухавіком і лепшай камплектацыяй прадаецца на 9 тысяч рублёў даражэй — 59 900 рублёў, або амаль 19 тысяч еўра. Гэта цэны на аўто другога пакалення. 

Тым часам у Польшчы прадаюцца больш сучасныя Sandero трэцяга пакалення, а не другога, якія да апошняга часу выпускалі ў РФ. 

Цены на Stepway ў Польшчы пачынаюцца з 70 600 злотых (15 100 еўра). Самы дарагі Stepway там прадаюць за 86 100 злотых, што каля 18 500 еўра.

КІА

KIA Ceed SW у Беларусі прадаецца па цане ад 93 900 рублёў (каля 29 500 еўра).

Скрыншот з сайта av.by

У Польшчы цэны на аналагічныя аўто пачынаюцца са 102 900 злотых (каля 22 тысяч еўра).

Скрыншот з сайта kia.com/pl

VW

Аўтамабілі маркі VW ад беларускіх дылераў цяпер складана назваць «народнымі», бо на выбар прапануюць тры дарагія мадэлі. Мікрааўтобусы Caravelle і Multivan, а таксама пазадарожнік Touareg.

Так, напрыклад, Touareg у нас прадаецца па цэнах ад 272 320 рублёў, што складае каля 85 500 еўра. 

Скрыншот з сайта volkswagen.pl

У Польшчы цэны на Touareg пачынаюцца з адзнакі 341 790 злотых, ці каля 73 500 еўра.

Мадэльны шэраг у польскіх дылераў VW у сем разоў большы за беларускі — 21 мадэль супраць трох. 

Самы танны з іх VW Up, цэны на кампактны гарадскі аўтамабіль пачынаюцца з 61 190 злотых, што крыху больш за 13 тысяч еўра.

Скрыншот з сайта volkswagen.pl

Затым ідзе VW Polo па цане ад 93 390 злотых (каля 20 тысяч еўра). 

Peugeot

Паглядзім цэны, напрыклад, на Peugeot 5008.

Скрыншот з сайта peugeot.pl 

У Польшчы самыя даступныя варыянты прадаюць па цэнах ад 106 000 злотых, што каля 22 700 еўра, а ў Беларусі — па 105 400 рублёў, што крыху больш за 33 тысячы еўра.

Скрыншот з сайта peugeot.by

Чаму цэны ў Беларусі істотна вышэйшыя, а выбар бедны?

Рэч у тым, што ў краінах ЕАЭС існуюць высокія загараджальныя пошліны на імпарт аўто з трэціх краін. Апроч самой пошліны, пры ўвозе транспартных сродкаў неабходна заплаціць утылізацыйны збор. Усё гэта вельмі моцна адбіваецца на цане. Менавіта праз гэта да вайны каля 90% прадаваных у Беларусі новых машын было зроблена ў Расіі ці Беларусі.

Высокія загараджальныя пошліны ўводзіліся з мэтай абараніць мясцовых аўтавытворцаў (па факце расійскіх). Праз гэта многія сусветныя аўтавытворцы наладзілі выпуск аўто на тэрыторыі краін Садружнасці, але дэ-факта амаль усе заводы знаходзіліся на тэрыторыі Расіі.

Праз вайну і санкцыі вытворчасць новых аўто ў Расіі моцна прасела, бо большасць сусветных брэндаў вырашыла спыніць працу ў РФ.

Бедны мадэльны шэраг — гэта таксама адгалоскі дзейнага заканадаўства. Дылеры, каб мець магчымасць прадаваць аўтамабілі, мусяць прайсці складаную і затратную працэдуру сертыфікацыі, што робіць немэтазгодным завоз у нашыя краіны шмат розных мадэляў аўто. У выніку атрымліваецца, што выбар новых аўто ў параўнанні з той жа Польшчай у нас маленькі, а цэны высокія. У межах ЕС цэны на новыя аўто ў розных краінах калі і адрозніваюцца, то не значна.

Каментары1

  • Перекуп
    26.04.2023
    Отменять растаможку давно пора!

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →