Грамадства66

Сайт і ўсе сацыяльныя сеткі самага папулярнага незалежнага баранавіцкага выдання «Інтэкс-прэс» прызналі экстрэмісцкімі

Гаворка пра сайт intex-press.by, а таксама старонкі медыя ў інстаграме, твітары, укантакце, аднакласніках, фэйсбуку, тыктоку, тэлеграме і ютубе. 

Выданне «Інтэкс-прэс» да 2021 года таксама выходзіла на паперы, пакуль Дом друку ў аднабаковым парадку не адмовіўся друкаваць газету

Зроблена гэта было на запыт Баранавіцкай міжраённай пракуратуры.

Пра тое, што 29 красавіка адбыўся суд, дзе прымалася адпаведнае рашэнне, паведаміў рэсурс «Наш край».

У лютым сілавікі прыходзілі ў офіс выдання і канфіскавалі ўсю тэхніку.

У Беларусі паслядоўна вынішчаецца рэгіянальная незалежная прэса. Раніцай 15 сакавіка ў Вілейцы ў доме галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча прайшоў ператрус, яго затрымалі. Манцэвіча абвінавачваюць у «распаўсюджванні заведама ілжывых звестак, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады». 

На пачатку красавіка слуцкае выданне «Інфа-Кур'ер» абвясціла пра закрыццё пасля прызнання ўсіх тэкстаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Напярэдадні ў рэдакцыі газеты прайшоў ператрус. Галоўны рэдактар выдання Сяргей Станкевіч і яго намеснік Алег Рубчэня былі затрыманыя. Ім прысудзілі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Каментары6

  • Valadzimir
    30.04.2023
    Дзед , гэтае усё коціцца заканамерна, лагічна, традыцыйна і нават банальна - так, як яно кацілася ва ўсе часы падчас войнаў - а зараз, нагадаю, разгортваецца і набірае моц, як сфармулявана расейскімі палітолагамі,  Трэцяя Сусьветная Вайна новага гібрыднага тыпу. А куды яно прыкоціцца - гэта залежыць ад таго, чым завершыцца гэтая вайна, чаго, натуральна, ніхто не ведае.
  • Беларус2020
    30.04.2023
    Не здрадзім нашым незалежным СМІ. Падтрымаем, як можам - лайкам, падпіскай, рублем.
  • Сами баранОвичи также
    30.04.2023
    Признайте уже и сам город БаранОвичи таким

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць