Вучоныя: сучасныя людзі атрымалі вялікія насы ў спадчыну ад неандэртальцаў
Некаторыя гены, адказныя за даўжыню носа ў сучасных Homo sapiens, прысутнічалі і ў неандэртальцаў. Ім вялікі нос быў патрэбны для атрымання большага аб'ёму паветра і яго награвання ва ўмовах вялікай затраты энергіі ў неспрыяльных кліматычных умовах.

Пра гэта гавораць вынікі новага даследавання навукоўцаў Даследчага аддзела генетыкі, эвалюцыі і навакольнага асяроддзя UCL (Універсітэцкага каледжа Лондана), апублікаваныя ў часопісе Communication Biology.
Па словах аднаго з аўтараў, доктара Каўстубха Адхікары (Kaustubh Adhikari),
«За апошнія 15 гадоў, пасля секвенавання генома неандэртальца, мы змаглі даведацца, што нашы ўласныя продкі, відаць, скрыжоўваліся з неандэртальцамі, пакінуўшы нам невялікія кавалачкі іх ДНК».
У даследаванні былі выкарыстаныя даныя больш чым 6000 добраахвотнікаў з Бразіліі, Калумбіі, Чылі, Мексікі і Перу змяшанага еўрапейскага, індзейскага і афрыканскага паходжання. Даследчыкі параўноўвалі генетычную інфармацыю ўдзельнікаў з фатаграфіямі іх твараў.
У прыватнасці, яны аналізавалі адлегласці паміж пэўнымі пунктамі на твары, такімі як кончык носа або край вуснаў, каб высветліць, якія фенатыпічныя рысы твару звязаныя з наяўнасцю пэўных генетычных маркераў.
У выніку даследавання навукоўцы выявілі 33 вобласці геному, звязаныя з формай твару, 26 з якіх яны змаглі паўтарыць, правёўшы параўнанне з генетычнымі данымі ўдзельнікаў даследавання.
У адным канкрэтным участку геному, які мае назву ATF3, даследчыкі выявілі, што ў многіх людзей з індзейскімі каранямі ў іх даследаванні (а таксама ў тых, хто мае ўсходнеазіяцкія карані з іншай групы), ёсць генетычны матэрыял, атрыманы ў спадчыну ад неандэртальцаў, які спрыяў павелічэнню вышыні носа.
Яны таксама выявілі, што гэты генетычны ўчастак мае прыкметы натуральнага адбору. Гэта значыць, што ў выніку барацьбы за выжыванне ён спрыяў выжыванню, таму прырода яго адабрала для таго, каб перадаваць у спадчыну.

Як тлумачыць іншы аўтар даследавання, доктар Цын Лі (Qing Li):
«Даўно выказваліся здагадкі, што форма нашых насоў вызначаецца натуральным адборам. Паколькі нашы насы могуць дапамагчы нам рэгуляваць тэмпературу і вільготнасць паветра, якім мы дыхаем, насы рознай формы могуць лепш адпавядаць розным кліматам, у якіх жылі нашы продкі. Ген, які мы ідэнтыфікавалі, магчыма, быў атрыманы ў спадчыну ад неандэртальцаў, каб дапамагчы людзям адаптавацца да больш халоднага клімату, калі нашы продкі перасяліліся з Афрыкі»
Гэтае даследаванне стала другім па ліку, у якім даказана, што на форму нашага твару ўплываюць не толькі гены сучаснага Homo sapiens, але і архаічных людзей. Вучоныя згадваюць, што ў 2021 годзе было даказана, што сучасныя людзі атрымалі генетычны матэрыял ад дзянісаўцаў. Ён уплывае на форму нашых вуснаў.
Чытайце яшчэ:
Археолагі знайшлі сведчанне кантактаў Homo sapiens з неандэртальцамі
-
Інжынер з Anthropic звольніўся, каб папярэдзіць, што ШІ вось-вось можа выйсці з-пад кантролю
-
ШІ-генерацыю ў відэагульнях крытыкавалі, а цяпер захапляюцца. Злітая тэхналогія ад NVIDIA ператварае старыя гульні ў сапраўдны кінематограф
-
У Расіі для Android зрабілі незвычайную клавіятуру— яна адразу паказвае тэрмін за каментар, што вы напісалі
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі
Каментары
значыць радня. Тыя ж навукоўцы даводзяць, што ўсе пайшлі ад адной маці, і прамыя, і крывыя. Ізноў атрымліваецца, што радня. Чаго гарод гарадзіць, ды рашаць, у каго чый нос. Хіба ім за гэта плоцяць ? Хай справамі зоймуцца, а не імітуюць бурлівую дзейнасьць ні пра што !