Усяго патроху99

Гены неандэртальцаў выяўлены ў сучасных людзей

Значная колькасць людзей, якія жывуць цяпер, маюць у сваёй біялагічнай структуры гены неандэртальцаў. Гэты, здаецца, неверагодны факт устанавіў навуковы калектыў са знакамітага Інстытута эвалюцыйнай антрапалогіі імя Макса Планка.

Даследаванні паказалі, што да 4 працэнтаў сучасных жыхароў Еўразіі маюць гены, якія дасталіся ім у спадчыну ад неандэртальцаў. «Неандэртальцы поўнасцю не зніклі, яны працягваюць жыць сярод нас у форме генетычнай спадчыннасці», — заявіў адзін з кіраўнікоў работ прафесар Свантэ Паава.

Адкрыццё зроблена ў выніку поўнай расшыфроўкі генетычнага кода неандэртальцаў і яго параўнання з кодам сучасных людзей.

Неандэртальцы, якія разглядаюцца сучаснай навукай як тупіковая галіна развіцця чалавечага роду, насялялі Зямлю на працягу амаль 250 тыс. гадоў і вымерлі 24 тыс. гадоў таму. Доўгі час яны жылі побач з сучасным відам чалавека разумнага (homo sapiens), аднак, не вытрымаўшы канкурэнцыі з боку апошняга, зніклі.

Навука лічыла, што продкі сучасных людзей і неандэртальцы, нягледзячы на сваю відавую блізкасць, ніколі не ўтваралі сумесных пар і сем’яў. Аднак цяпер гэты пункт гледжання пастаўлены пад сумнеў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць