Грамадства

Тэрміны планавага адключэння гарачай вады ў Мінску плануюць скараціць да 10 дзён

Цяпер у сярэднім адключэнне вады складае 11-13 дзён.

Фота: krym.news

Планавыя адключэнні гарачай вады ў Мінску пачнуцца 16 мая, яны неабходныя для правядзення выпрабаванняў і рамонту інжынерных сетак. Тэрмін адключэння не павінен перавышаць 13 дзён, але энергетыкі маюць намер паскорыць сваю працу, каб скараціць дыскамфортны для гараджан перыяд.

Пра гэта на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый распавёў дырэктар філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» прадпрыемства «Мінскэнерга» Алег Жур, паведамляюць «Мінск-навіны».

«У 2022 г. сярэдні тэрмін планавага адключэння гарачага водазабеспячэння ў нашых спажыўцоў склаў 11,03 сутак. У гэтым годзе пастараемся скараціць яго яшчэ больш. Імкнёмся наблізіцца да 10 сутак. Для гэтага сфармаваная дадатковая брыгада аварыйна-аднаўленчай службы, павялічаная колькасць зваршчыкаў і майстроў, а таксама работнікаў, якія выконваюць добраўпарадкаванне. Гэта дазволіць хутчэй ліквідаваць пашкоджанні, якія будуць выяўленыя пры гідраўлічных выпрабаваннях сетак», — патлумачыў Алег Жур.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць