Грамадства3535

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Разважаючы пра гарачую тэму прыцягнення ў Беларусь працоўных мігрантаў з Азіі, Лукашэнка раптам вырашыў параўнаць пакістанцаў з беларусамі, якія пратэставалі ў 2020 годзе.

Аляксандр Лукашэнка. Скрыншот відэа «Пул першага»

Лукашэнка сёння вельмі доўга і на дзвюх розных нарадах гаварыў пра пакістанскіх мігрантаў, якіх ён збіраецца запрасіць у Беларусь. Відавочна, яго вельмі зачапіў рэзананс у сацыяльных сетках.

У гэтым рэзанансе Лукашэнка, як звычайна, абвінаваціў беларускую апазіцыю — нібыта гэта незалежныя СМІ напісалі, а не ён сам сказаў, пра 150 тысяч пакістанскіх мігрантаў для Беларусі. Палітык зноў абвінаваціў беларусаў у тым, што яны працуюць недастаткова добра і нараджаюць мала дзяцей. Паводле слоў Лукашэнкі, каб не прыцягваць мігрантаў, беларусы павінны нараджаць па трое-чацвёра, а то і пяцёра дзяцей.

Пасля гэтага Лукашэнка паспрабаваў супакоіць аўдыторыю. Ён заявіў, што будзе «прасвечваць» усіх мігрантаў, якія прыедуць у краіну. І загадаў адразу ж выслаць усіх, хто парушае закон. Лукашэнка даручыў кіраўніку Гомельскай вобласці Івану Крупко шукаць мігрантаў па ўсім свеце, запрашаць іх у рэгіён, даць ім працу і зямлю.

І тут ён раптам вырашыў параўнаць пакістанцаў з тымі, хто пратэставаў у 2020 годзе супраць фальсіфікацыі выбараў і міліцэйскага гвалту беларусамі.

«Мы нікому не дазволілі за гэты час і не дазволім пераварочваць краіну. У 2020 годзе тут каля Палаца незалежнасці не пакістанцы бегалі», — з пэўнай крыўдай на беларусаў сказаў Лукашэнка. Падобна, што ў замене мігрантамі дзясяткаў, а то і соцень тысяч нязгодных з яго палітыкай беларусаў, якія былі вымушаныя выехаць, ён бачыць не толькі эканамічны, але і палітычны патэнцыял.

Дарэчы, у лістападзе 2024 года Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад і напэўна адчуў флэшбэкі. У момант яго візіту пакістанская сталіца была акружаная пратэстоўцамі, а месца, дзе Лукашэнка сустракаўся з лідарам Пакістана, знаходзілася зусім побач з цэнтральнай плошчай, дзе адбывалася жорсткае супрацьстаянне мітынгоўцаў з паліцыяй.

Каментары35

  • Алесь
    25.04.2025
    Эти вазьмут автоматы и сразу стрелять будут.
  • Ну НАКОНЕЦ !
    25.04.2025
    Вот, вот, вот прорвалось наружу самое главное !
    Нас...ать ему на беларусов, пакистанцы, мароканцы, китайцы и русские ему намного милее, нужнее и приятнее.
    Пока пробует заменить не всех беларусов, а молодых и работающих, эти же ОПАСНЫ для него !
    Ему проще заменить всех беларусов, - выгнать беларусов из Беларуси, особенно тех, кто не согласен быть русским, пакистанцем, мароканцем, китайцем !
  • Брэст
    25.04.2025
    Беларусы яму проста недастаткова халопы. Яму трэба поўных рабоў.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць