49-гадовы мужчына з вёскі Прыбалавічы Лельчыцкага раёна працаваў трактарыстам на мясцовым сельгаспрадпрыемстве. На працы ён збіраў металічныя прадметы і адвозіў іх дадому на працоўным транспарце.

У пэўны момант на лом чорнага металу, які захоўваўся ў двары трактарыста і сярод якога былі часткі сельгастэхнікі, звярнуў увагу мясцовы ўчастковы.
Цяпер на вяскоўца завялі крымінальную справу за крадзеж — агульная вага выкрадзенага склала 2540 кілаграмаў. Метал канфіскавалі і вярнулі прадпрыемству.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары