Пяць дзён адсутнічае інфармацыя пра затрыманую Алену Анісім. На працы яе няма
Былую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў і кіраўніцу Таварыства беларускай мовы Алену Анісім затрымалі 17 мая на працоўным месцы. Куды яе завезлі і ў чым вінавацяць — невядома.

Алена Анісім працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа. «Еўрарадыё» паведамляла, што яе забралі проста з працы 17 мая.
Сёння, 22 мая, у адміністрацыі інстытута нам адказалі, што на працы яе няма.
Інфармацыі пра лёс супрацоўніцы яны не маюць:
«Тэлефануйце ў кампетэнтныя органы. Нічога не ведаем. На працы яе няма».
У Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна на пытанне, ці можна для Алены Мікалаеўны Анісім прынесці перадачу не ў чацвер, які вызначаны для гэтага, а ў іншы дзень, дзяжурны адказаў:
«Не можаце. Перадачы прымаем толькі ў чацвяргі. Прымаем толькі туалетную паперу і мыла. Лекі прымаем па назначэнні доктара. Да пабачэння».
Алена Анісім была дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў з 2016 па 2019 год. Працавала ў пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы. Яе калегам у камісіі быў праўладны гісторык, дзяржаўны службоўца Ігар Марзалюк ды спявачка Ірына Дарафеева.
У 2020 годзе стала вядома, што Алена Анісім вярнулася ў Нацыянальную акадэмію навук, дзе працавала да свайго дэпутацтва.
Алена Анісім з 2017 года старшынявала ў Таварыстве беларускай мовы да яго ліквідацыі ў 2021 годзе. Па ліквідаванні ТБМ яна засяродзілася на працы ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬГлядзіце таксма:
Старшыня ТБМ Алена Анісім: Мы не маем ілюзій, калі прынята палітычнае рашэнне, нас чакае закрыццё
У Мінску абмеркавалі, як з дапамогай новых тэхналогій развіваць беларускую мову — круглы стол
-
Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец
-
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
-
«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра ваенныя страты
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары
https://nashaniva.com/317203
а дзе яна працуе ?
https://nashaniva.com/317203