Грамадства1010

«Раптам гэтыя людзі выйшлі на вуліцы пад сваімі сімваламі і папулярна ўсім патлумачылі». Марзалюк расказаў пра «амерыканізацыю» ябацек

Праўладны гісторык і дэпутат Ігар Марзалюк у эфіры прапагандысцкай праграмы Марата Маркава на АНТ маляўніча расказаў, як у 2020 годзе прыхільнікі ўлады «пераадолелі паліткарэктнасць» і нібыта трыумфальна прайшліся з чырвона-зялёнымі сцягамі «ад Краснаполля і Касцюковічаў да Брэста». 

Фота: ont.by

Разважаючы пра дзяржаўную сімволіку, Марзалюк фактычна не адмаўляў таго, што асаблівай эмацыйнай прывязанасці да яе ў Беларусі не заўважалася, і выклаў сваю версію гэтага феномена:

«Нам перашкаджалі раней ілжыва зразуметая паліткарэктнасць, нежаданне часцяком рабіць акцэнты на тым, што рабілі ўсе, насамрэч. Неяк гэта сыходзіла за грані свядомасці. Лічылася, што само сабой, і так усё добра, і так зразумела. Усё гэта разам прыводзіла, у тым ліку, і да залішніх абмежаванняў у выкарыстанні той жа самай сімволікі».

Але цяпер усё, маўляў, па-іншаму, бо гэта «стала брэндам, гэта стала крута. У гэтым плане ёсць пазітыўная, калі так можна сказаць, своеасаблівая «амерыканізацыя», у добрым сэнсе».

Паводле сцвярджэння Марзалюка, цяпер у Беларусі на лукашэнкаўскую сімволіку ствараецца мода. Прычым, самае важнае, што гэты працэс пайшоў знізу ў 2020 годзе.

«Лічылі, што «піпл схавае», «маўклівая большасць» — раптам гэтыя людзі выйшлі на вуліцы пад сваімі сімваламі і папулярна ўсім патлумачылі на аўтапрабегах, на мітынгах, якія прайшлі ад Краснаполля і Касцюковічаў да Брэста і да самых да ўскраін, што яны сваю краіну, свае сімвалы нікому не аддадуць».

Выказванні Марзалюка разлічаныя хіба толькі на людзей з вельмі кароткай памяццю. Насамрэч, арганізаваныя ў падтрымку ўладаў у 2020 годзе «народныя» акцыі калі чым і ўражвалі, то толькі сваёй нешматлюднасцю і яўнай арганізаванасцю зверху. На іх часта засвечваліся адныя і тыя ж людзі, а на арганізацыю выдаткоўваліся немалыя бюджэтныя сродкі. Некаторыя ж запланаваныя і разрэкламаваныя ў адказ на пратэсныя акцыі мегамерапрыемствы даводзілася ў апошні момант ганебна адмяняць, паколькі ўзнікалі праблемы ў тым ліку і з энтузіязмам мас.

Сапраўднай прычынай таго, што пратэсты 2020 года не дасягнулі сваёй мэты, быў беспрэцэдэнтны гвалт з боку сілавых структур з фактычным вывадам іх з прававога поля, а зусім не перамогі на ідэалагічных пляцоўках.

Чытайце таксама:

Назваў сына Альгердам і насіў БЧБ-сцяжок на пінжаку, але цяпер пераабуўся. Гісторыя Ігара Марзалюка, любімага гісторыка Лукашэнкі

Марзалюк прыдумаў, як патлумачыць розніцу паміж прыхільнікамі бела-чырвона-белага і чырвона-зялёнага сцягоў

Лукашысты распрацоўваюць адзіную метадычку па гістарычнай памяці

Каментары10

  • Фдуч
    19.05.2023
    Расскажи мне, марзалюк, как эти жиденькие автопробеги организованно выезжают из ментовских гаражей на грушевской)
  • Простая праўда
    19.05.2023
    Пад чырвона-зялёным колерам з 1951 году й сымбалямі мёртвага Савецкага Саюзу пайшлі маленькія купкі з прымусу ці за плату ўраду. Сотні тысяч людзей добраахвотна выйшлі на марш пад старэйшым гістарычным бел-чырвона-белым і «Пагоняю». Сапраўдная Беларусь надзеі, свабоды й гуманных каштоўнасьцяў загаварыла ў 2020 годзе. Лукашэнкаўская дыктатура адказала тэрарызмам, катаваньнямі, згвалтаваньнямі, забойствамі й зьнішчэньнем беларушчыны, бо ёй больш няма чаго прапанаваць Беларусі. Але Беларусь яшчэ жыве.
  • Land of free
    19.05.2023
    Автозак под флагом мчится,
    У людей разбиты лица.
    И в "стакане" еду я.
    Жизнь начнётся во всех красках
    - с хлоркою, но без матраса.
    "Американизация".
    ***
    America is a land of free people.
    Byelorussia is a land of free labor (in concentration camps).

    Эмацыйная прывязка цяпер дакладна ёсць, пройдзены шлях ад насмешлівай абыякавасці як да сімвалаў архаічнага саўка да гідлівасці ці нават нянавісці да сімвала антыбеларускай дыктатуры.

«Не спадабаецца — назад паеду»: палітзняволены памочнік пракурора Бабак з‘явіўся ў сацсетках ФОТА2

«Не спадабаецца — назад паеду»: палітзняволены памочнік пракурора Бабак з‘явіўся ў сацсетках ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Пеўчых прапанавала зняць з Расіі санкцыі ў абмен на вызваленне палітвязняў21

Еўракамісія расказала, чым заменяць расійскі газ пасля спынення Украінай транзіту3

«Затрыманае развіццё»: усё больш маладых людзей адкладае дарослае жыццё на святога ніколі9

У навагоднюю ноч у Новай Баравой быў пажар — праз няўдала запушчаны салют2

Зменшылася колькасць украінцаў, якія гатовыя трываць вайну столькі, колькі спатрэбіцца1

У Прыднястроўі спыненыя прамысловыя прадпрыемствы пасля адключэння расійскага газу15

Сям’я з Брэста паўтара года кідала ў слоік манеткі. Як думаеце, колькі атрымалася назапасіць?6

Дырэктар завода «БелДжы» расказаў, колькі аўто яны прадаюць у Расію

На агітацыйным плакаце Гайдукевіч зноў паказаў нешта непрыстойнае29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не спадабаецца — назад паеду»: палітзняволены памочнік пракурора Бабак з‘явіўся ў сацсетках ФОТА2

«Не спадабаецца — назад паеду»: палітзняволены памочнік пракурора Бабак з‘явіўся ў сацсетках ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →