Свет1919

Рэкордная для Малдовы колькасць дэманстрантаў сабралася на сход у падтрымку еўраінтэграцыі

У Вялікім еўрапейскім сходзе, які праходзіў сёння ў цэнтры Кішынёва, прынялі ўдзел ад 75 да 80 тысяч чалавек, піша NewsMaker са спасылкай на паліцыю. 

У Вялікім еўрапейскім сходзе, які праходзіў сёння ў цэнтры Кішынёва, прынялі ўдзел ад 75 да 80 тысяч чалавек. Фота: NewsMaker

Прэс-сакратар Генінспектарата паліцыі Дыяна Фетка пацвердзіла NewsMaker гэтую лічбу і зазначыла, што праваахоўнікі, якія забяспечвалі парадак на мерапрыемстве, не зарэгістравалі ніводнага інцыдэнту. 

21 мая ў цэнтры Кішынёва адбыўся Вялікі еўрапейскі сход, абвешчаны прэзідэнткай Маяй Санду. Перад прысутнымі выступіла сама кіраўніца дзяржавы, а таксама кіраўніца Еўрапарламента Раберта Метсола, якая прыбыла ў Малдову спецыяльна для гэтага.

Удзельнікі сходу прынялі рэзалюцыю ў падтрымку еўрапейскай інтэграцыі Малдовы.

У дакуменце зазначаецца, што Малдова імкнецца стаць паўнапраўнай часткай Еўрасаюза, які можа гарантаваць стабільнасць і дазволіць рэалізаваць яе патэнцыял.

Удзельнікі збору таксама заклікалі ўсе палітычныя сілы краіны падтрымаць еўрапейскі курс краіны. Для гэтага, на думку мітынгоўцаў, неабходна прапісаць у Канстытуцыі Малдовы яе мэту ўступіць у ЕС, забяспечыць больш хуткі пачатак перагавораў аб уступленні ў саюз, а таксама падтрымаць умацаванне дзяржструктур для дасягнення гэтай мэты.

У мінулыя месяцы ў Кішынёве праходзілі масавыя акцыі прарасійскіх сілаў, аднак яны збіралі менш за 10 тысяч чалавек.

Каментары19

  • пабедабесіе сабрала не менш
    21.05.2023
    Пашукайма на YouTube сёлетнія відэа кшталту «День Победы в Кишинёве», каб уразіцца колькі яшчэ кантужанае ваты ў Малдове.

    У адным з такіх відэа старпёр выказаў сапраўдную мэту гэтых шабашоў (рэпліка адрасаваная ўдзельнікам ватнага аўта-мота-прабегу): «Дайте газу, чтобы румыны обосрались!»
  • Еўрабляха
    21.05.2023
    Хтосьці, усе нармальныя людзі хочуць
  • Навошта Масандры муж гей?
    21.05.2023
    Спадяюся,, што  грамадзяне Малдовы больш маюць шанец зламiць маскоўскiя путы. Усё да гэтага зараз адбываецца. Даруй iм!!

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць