Грамадства44

З'явілася відэа з абвінавачаным у атацы на расійскі самалёт у Мачулішчах

Расійскія прапагандысты апублікавалі зварот грамадзяніна Украіны Мікалая Швяца, якога абвінавацілі ў атацы на самалёт у Мачулішчах. У звароце Швец на ўкраінскай мове апелюе да Уладзіміра Зяленскага. Відавочна, што без беларускай улады гэты зварот не мог з'явіцца. 

Мікалай Швец. Кадр з відэа

На відэазапісе Мікалай Швец кажа, што гэта ён пашкодзіў расійскі самалёт у Мачулішчах, што знаходзіцца ў СІЗА КДБ і што ніхто з украінскіх дыпламатаў яго не наведваў, ніхто ім не цікавіцца. 

«Цяпер мне пагражае смяротнае пакаранне. Для беларусаў я тэрарыст. З 4 сакавіка я знаходжуся ў СІЗА КДБ Рэспублікі Беларусь. За гэты час ніхто мной не цікавіўся, ніхто са мной не выходзіў на сувязь. З гэтага я раблю выснову, што ўлада ад мяне адмовілася», — кажа Мікалай.

Выглядае, што Швец чытае напісаны тэкст: ён пераводзіць вочы ўніз, робіць паўзы, збіваецца, гаворыць без энтузіязму.

Швец заклікаў Уладзіміра Зяленскага зрабіць усё, каб яго вызваліць. 

26 лютага ў Мачулішчах у выніку атакі дрона быў пашкоджаны расійскі ваенны самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання (ДРЛА) А-50. Адказнасць за атаку ўзяў на сябе «Байпол». На пачатку сакавіка па гэтай справе былі затрыманыя дзясяткі чалавек, у тым ліку Мікалай Швец.

Каментары4

  • Kotya
    23.05.2023
    Что хотят выторговать?
  • Студент
    23.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    23.05.2023
    КГБ поставил диверсанта Николая Швеца к той же стенке, где до него на растяжке стоял Владислав Баумгертнер?

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць