Дзяніс «Кіт» Прохараў — пра стаўленне да Сахашчыка, Офіса Ціханоўскай і папаўненне палка Каліноўскага
Камандзір палка Каліноўскага расказаў у эфіры ютуб-канала «Обычное утро» пра адносіны з Офісам Ціханоўскай, папаўненне палка добраахвотнікамі, таго, хто аддасць каманду да актыўных дзеянняў, і трохі пра асабістае жыццё.
Пра адносіны з Офісам Святланы Ціханоўскай
Камандзір палка Каліноўскага падкрэсліў, што палку патрэбная канкрэтная дапамога.
«За ўвесь гэты час хацелася б атрымаць больш дапамогі ад Офіса Ціханоўскай, чым мы атрымалі. Вельмі непрыемна было адчуваць, што на цябе глядзяць, як на караблік, і чакаюць, патоне ён ці не. Замест таго, каб дапамагаць яму плыць. У час, калі мы фармаваліся, нам неабходна была моцная падтрымка. Мы яе не ўбачылі. Праз час яны зразумелі, што караблік плыве сваімі сіламі, і тады вырашылі нечым дапамагчы».
Па словах Прохарава, дапамога ёсць, але яна павінна быць нашмат больш адчувальнай, зыходзячы з магчымасцяў, што мае Офіс Ціханоўскай.
«Што б ні адбывалася, але вызваляць Беларусь трэба будзе агульнымі намаганнямі», — падкрэслівае камандзір.
У нядаўняй сустрэчы з Ціханоўскай Прохараў не ўдзельнічаў, але адзначыў, што галоўнай задачай сустрэчы было «паказаць наш вектар, тое, як павінна быць».
Адносіны да Сахашчыка
Прохараў вельмі асцярожна адносіцца да заявы члена Офіса Ціханоўскай па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерыя Сахашчыка аб фармаванні новага беларускага падраздзялення.
«Зыходзчы з таго, якая інфармацыя была раней, усе спробы сфармаваць новае падраздзяленне, назвацца ротай пры трох чалавеках недзе там, гэта ўсё не зусім сумленна, не празрыста. Калі вы называецеся ротай, то пакажыцеся, дзе вы і як вы. У нас былі сітуацыі з Сахашчыкам. Усе мы ведаем скандальны пачатак палка «Пагоня», які скончыўся тым, што Сахашчык усё кінуў і з'ехаў, сабраўшы на гэтым нейкую круглую суму грошай»,
— выказвае сваю пазіцыю камандзір палка Каліноўскага.
«Кіт» заўважае, што камандаванне палка Каліноўскага кантактавала з людзьмі з гэтага падраздзялення і яны проста сказалі, што іх кінулі, не аказаўшы ніякай падтрымкі.
«Што чакаць ад гэтага чалавека, можна ўжо рабіць высновы па яго папярэдніх учынках», — рэзюмуе Прохараў.
Хто аддасць каманду палку Каліноўскага да актыўных дзеянняў
Камандзір палка адзначыў, што самыя цікавыя падзеі ў Беларусі пачнуць адбывацца ў працэсе вайны з Украінай. І лёс Лукашэнкі ўжо запланаваны, але не ім самім. А тое, што ён пагражае ядзернай зброяй — гэта толькі інфармацыйна-псіхалагічная атака. І гэта ніяк не паўплывае на планы палка Каліноўскага.
«Кіт» падкрэсліў, што яго падраздзяленне стараецца быць аўтаномным:
«Мы імкнёмся быць той сілай, якая павінна задаваць вектар. Хутчэй за ўсё, у час Х заклік будзе зыходзіць менавіта ад нас, а не нас будзе нехта прасіць і прапаноўваць пачаць».
У той жа час палку неабходна палітычная падтрымка. З гэтай прычыны, адзначае Прохараў, у падраздзяленні ствараецца палітычнае крыло. Гэта важная частка працэсу вызвалення Беларусі.
«Мы не нейкая хунта. Нехта думае, што мы такія звяры са зброяй, прыйдзем зараз і будзем будаваць свае парадкі. Мы цывілізаваныя людзі і разумеем, што такое перамены. Разумеем, што павінен быць часовы ўрад, што ўсе службы, якія знаходзяцца ў краіне, павінны неяк функцыянаваць.
Гэта павінна ўсё неяк плыць, а не так, што прыйшлі і навялі хаос. У нас няма нейкай агрэсіўнага парадку, бо гаворка ідзе пра такую важную рэч, як вызваленне Беларусі. Тут нельга дзейнічаць неахайна. Неабходна прадумваць усе дзеянні па некалькі тысяч разоў».
У сувязі з гэтым камандаванне палка стварае сетку кантактаў, камунікуе з рознымі ўкраінскімі палітыкамі, якія дзеляцца сваім досведам.
Ад каго полк Каліноўскага чакае дапамогі
Камандзір палка Каліноўскага адзначае, што полк спадзяецца на падтрымку з усіх бакоў, як Украіны, так і «ўсіх, хто захоча дапамагчы».
«Я шмат разоў гаварыў, што план вызвалення не можа быць рэалізаваны толькі палком Каліноўскага. Гэта кулак, які складаецца з палітычнага крыла, украінскага боку, беларускага народа. Менавіта беларускі народ стане ключавым аспектам, тое, як ён сябе павядзе. Неабходна будзе дзейнічаць у адзін час, адным кулаком»,
— падкрэслівае Прохараў.
Пра папаўненне палка
Па словах камандзіра палка, падраздзяленне пастаянна папаўняецца добраахвотнікамі. Калі раней у тыдзень туды звярталася каля дзесяці новых людзей, то цяпер гэтая лічба нашмат большая.
«Мы выйшлі на новы ўзровень падрыхтоўкі. Сталі больш патрабавальнымі. Запрасілі інструктараў з іншых спецпадраздзяленняў. Выбудавалі вучэбны план. Цяпер мы робім большыя групы з больш працяглым перыядам падрыхтоўкі. За гэты час мы паспяваем больш якасна падрыхтаваць людзей непасрэдна да вайны».
Прохараў адзначыў, што полк прымае ўсіх, для кожнага знойдзецца работа, бо ёсць розныя тылавыя службы: «Усюды мы знойдзем прымяненне людзям, галоўнае — жаданне быць у адной калясніцы і даваць нейкі ККД».
Па словах камандзіра палка, старэйшаму байцу падраздзялення — 72 гады і ён зʼяўляецца інструктарам. «Я ведаю яго з 2015 года. Ён знайшоў мяне ў інстаграме і папрасіўся ў полк з адной умовай — каб мы яго ўзялі потым вызваляць Беларусь. Ён украінец», — распавядае «Кіт».
Прохараў адзначае, што былі выпадкі, калі людзі прыходзілі ў полк, але пазней яго пакідалі. Але ён разумее іх:
«Я нікога не абвінавачваю. Вайна далёка не для кожнага. Гэта спецыфічны род дзейнасці. Бывалі выпадкі, калі ў Кіеўскай вобласці дастаткова гучна працавала сістэма супрацьпаветранай абароны. Мясцовыя жыхары да гэтага прызвычаіліся. А вось хлопцы, якія прыехалі з Варшавы, на наступны дзень сказалі, што гэта не іх».
Па словах камандзіра, лепш, каб гэта адбывалася на этапе навучання, чым падчас знаходжання ў нейкім гарачым пункце.
Хто можа ўзначаліць часовы ўрад
Камандзір палка адзначыў, што тэма кіраўніка будучага часовага ўрада стаіць на парадку дня камандавання, бо пытанне вызвалення Беларусі і таго, што будзе далей адбывацца, гэта, па сутнасці, адно і тое ж пытанне.
«Калі мы гаворым пра тое, як будзе адбывацца вызваленне Беларусі, мы адразу закранаем пытанне, а што будзе далей адбывацца, хто будзе на чале ўрада».
Прохараў адмовіўся назваць канкрэтныя прозвішчы людзей, якіх яны разглядаюць на ролю кіраўніка ўрада вызваленай Беларусі. На пытанне аб кандыдатуры Зянона Пазняка ён нагадаў, што гэты палітык уваходзіць у палітычнае крыло палка.
Пра асабістае жыццё і «сухі закон» у войску
Дзяніс Прохараў заўважыў, што ён развёўся са сваёй жонкай. Ён гэта патлумачыў тым, што стаў цяжкім чалавекам для нейкіх адносін. «Любыя адносіны — гэта ўвага, гэта час. А цяпер яго няма. Увага сканцэнтраваная на іншых рэчах. І хутчэй за ўсё, гэта неяк выбівае з каляіны жанчын. Цяпер не час на гэта».
Прохараў пацвердзіў факт дзеяння ва Узброеных сілах Украіны «сухога закону». На заўвагу вядучай аб магчымасці адзначыць з алкаголем удалую аперацыю ён адказаў:
«Трэба разумець, што на фронце баявыя дзеянні вядуцца пастаянна. 24/7. Там часу на тое, каб сабрацца кампаніяй і адзначыць, няма. Ёсць час сабрацца і спланаваць наступную баявую задачу. Гэта калі гаварыць глабальна пра фронт».
Калі гаварыць пра армію ў цэлым, то, па словах Прохарава, яму ёсць з чым параўнаць. «У мяне быў досвед трэніраваць людзей з Узброеных сіл Украіны ў 2015 годзе. І было вельмі дрэнна з гэтым пытаннем. Але цяпер сітуацыя выглядае іначай. Нармальным вайскоўцам цяпер не да гэтага».
Калі гаварыць пра расійскіх байцоў, то Прохараў адзначыў, што ён прытрымліваецца думкі, што ворага нельга недаацэньваць.
Чытайце яшчэ:
Жданаў: Калі полк Каліноўскага вырашыць зайсці ў Беларусь, Украіна яму дапаможа
Пра што каліноўцы гаварылі са Святланай Ціханоўскай?
Украінскі вайсковы эксперт упэўнены, што полк Каліноўскага з лёгкасцю зойдзе ў Беларусь для звяржэння Лукашэнкі
-
Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні
-
Халезін: Самыя вялікія ганенні на Свабодны тэатр былі пры Латушку. Але яму не трэба каяцца перада мною
-
Ці могуць не пусціць у краму за 5 хвілін да закрыцця і да якога часу павінны працаваць касіркі
Каментары
В азовский БЧБ куток заглядывал даже беларуский штирлиц Протасевич, в качестве журналиста. Да-да Протасевич был в Азове и даже искал беларусов там. Билецкий в интервью сообщил, что за это Протасевича считали шпионом и не общались.
Кит вместе с нецким Бульбай успели засветиться в деле "Белого Легиона" в 2017 году. В августе и осень 2020 кит засунул свой кошачий язычок в известное кошачье место
Кит и Боцман никогда не воевали. Остальные из БЧБ кутка вроде воевали. Психолог и Грот лишились ног. Ну не всех ног) по одной на брата. Кит в феврале 2022 постил в телеграм фото с забинтованной выше локтя, лапкой ( левая или правая не знаю кадр мог быть отзеркален),типа был ранен в боях за киев. Теперь ходит с коротким руковом и никаких следов ранения нету))) Ах, Какая непоследовательность....... В 2020 в Одессе на глазах у дпсников устроили catfight с Батуриным ( еще один персонаж). Не поделили, подаренную полку, машину.
Подведём итог: Сей обильно татуированный персонаж полностью соответствует своей кличке. Светиться в медиа пространстве. Наводит суету. Ничего не делает, но постоянно клянчит какую-то помощь , донаты. За какие заслуги ему помогать? Проще отвести к кастрологу.