Вайна

Вагнераўцы ўсё яшчэ знаходзяцца ва Украіне — Пентагон

Прэс-сакратар Пентагона адмовіўся рабіць прагнозы наконт іх будучыні.

Ілюстрацыйнае фота: AP Photo

Войскі наёмнікаў ПВК «Вагнер» усё яшчэ знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Пентагона Патрык Райдэр, як піша CNN.

«Але з пункту гледжання іх канкрэтнай дыслакацыі і таго, ці могуць яны перадыслакавацца, я не збіраюся спекуляваць на гэтай інфармацыі», — дадаў ён.

Райдэр паведаміў, што ЗША не ўносілі ніякіх змен у размяшчэнне амерыканскіх войскаў праз суботнія падзеі ў Расіі.

«Мы не бачылі нічога, што, з нашага пункту гледжання, патрабавала б ад нас якіх-небудзь вымушаных карэкціровак», — сказаў чыноўнік.

Нагадаем, што ў суботу ўвечары пасля перамоў, якія сталі наступствам мяцяжу Яўгена Прыгожына, стала вядома, што ён можа вывесці свае войскі ў Беларусь. Прынамсі, у аўторак ён сам прыляцеў у Беларусь.

Уладзімір Пуцін учора паведаміў, што вагнераўцы змогуць падпісаць кантракт з Мінабароны РФ, звольніцца або «адысці ў Беларусь».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць2

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа84

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі3

Таямніца 400‑гадовай даўніны: у Брытаніі разгаданы код замка з затанулага карабля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць2

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць