Здароўе6

Адзін тыдзень — і на вашай навалачцы назапасіцца ў 17 тысяч разоў больш бактэрый, чым на стульчаку ўнітаза

Менавіта такі вынік паказала нядаўняе эксперыментальнае даследаванне буйной кампаніі AmeriSleep.

Фота: Grace Cary / Getty Images

Нашы навалачкі за тыдзень без мыцця збіраюць на сабе ў 17 тысяч разоў больш бактэрый,чым іх звычайна існуе на сядзенні туалета. Пра гэта 27 чэрвеня паведаміла выданне Daily Mail са спасылкай на даследаванне буйной амерыканскай кампаніі AmeriSleep.

Гэтая кампанія, якая вырабляе матрацы, знайшла некалькіх добраахвотнікаў, якія пагадзіліся на працягу чатырох тыдняў даваць свае нямытыя навалачкі для аналізу ступені іх забруджанасці.

У выніку даследавання выявілася, што ўжо праз адзін тыдзень нямытыя навалачкі рабіліся сапраўднай «бактэрыяльнай бомбай».

«Нашы аналізы паказалі, што нямытыя навалачкі (асабліва з бавоўны і шоўку) праз тыдзень робяцца домам для гіганцкай колькасці бактэрый. У сярэднім выходзіць ад трох да пяці мільёнаў бактэрыяльных адзінак на 6,5 квадратнага сантыметра плошчы навалачкі. Гэта ў 17 тысяч разоў больш, чым можна знайсці на абадку ўнітаза», — заяўляе кампанія AmeriSleep па выніках даследавання.

Адзначаецца, што знойдзеныя на брудных навалачках бацылы, грыбкі і іншыя мікробы могуць выклікаць захворванні скуры і вачэй, эндакардыт, менінгіт, пнеўманію, інфекцыі апорна-рухальнага апарату і нават сіндром таксічнага шоку.

Акрамя таго, адмерлыя часцінкі скуры чалавека разам з потам і слінай — гэта выдатная прынада для пылавых кляшчоў.

Даследчыкі рэкамендуюць як мага часцей мыць навалачкі і мяняць пасцель, каб зберагчы сваё здароўе. На жаль, людзі мяняюць пасцелі ў сярэднім толькі раз на 24 дні.

Нагадаем, што яшчэ ў сакавіку навукоўцы высветлілі, што на шматразовай бутэльцы для вады можа знаходзіцца ў 40 тысяч разоў больш бактэрый, чым на абадку ўнітаза.

Чытайце яшчэ:

Ці трэба баяцца мікробаў у грамадскіх прыбіральнях?

Як часта трэба мяняць піжаму? Часцей, чым вы думаеце

Доўга засынаеце па начах? Вось што можна з гэтым зрабіць — карысныя парады

Каментары6

  • John Smith
    29.06.2023
    Хай гэтыя даследчыкі цяпер спяць на ўнітазе калі такія разумныя
  • Лёлік з-пад Лімасола
    29.06.2023
    кароткая гісторыя: адзін хлопчык часта мыў рукі і памёр
  • Казік
    30.06.2023
    Чаму на стульчаку наогул нешта можа назапашвацца, калі на яго і бруду ніякага не трапляе?

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант26

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі атакавалі Рэдкінскі хімічны завод у Цвярской вобласці Расіі

Паліне Шарэндзе-Панасюк прызначылі чарговую псіхолага-псіхіятрычную экспертызу3

У Віцебску запусцілі танцуючыя фантаны1

ІП хочуць забараніць займацца любой адукацыйнай дзейнасцю 

Польшча і краіны Балтыі просяць пра абарончую лінію на мяжы з Расіяй і Беларуссю1

Краіны ЕС узгаднілі санкцыі ў дачыненні да Беларусі, каб закрыць самую вялікую шчыліну супраць Расіі4

Ноччу Грузія святкавала гістарычны выхад зборнай у плэй-оф Еўра ВІДЭА

У Балівіі вайскоўцы здзейснілі спробу перавароту. Прэзідэнт выйшаў да іх1

Галкіпер зборнай Грузіі — найлепшы брамнік групавога этапу Еўра-2024 па колькасці сэйваў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант26

Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант

Галоўнае
Усе навіны →