Мужчыну, які зрабіў падрыў, звалі Ігар Гумянюк. Ён некалі ваяваў у добраахвотніцкім батальёне «Січ», а ў турму патрапіў пасля таго, як у 2015 годзе кінуў гранату ў супрацоўнікаў украінскай Нацгвардыі перад Вярхоўнай Радай.

Ігара Гуменюка даставілі ў Шаўчэнкаўскі суд на судовае пасяджэнне. У выніку падрыву ён загінуў на месцы здарэння.
Адвакат Гуменюка Аляксандр Свірыдоўскі паведаміў, што яго падабароннаму, які ўжо знаходзіцца ў СІЗА амаль 8 гадоў, працягнулі арышт. У момант выбуху ён знаходзіўся ў канцылярыі разам з канвойным.
Паводле адваката, Гумянюк пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну прасіў аб вызваленні з-пад варты, каб адправіцца на фронт, але яму адмовілі.
Паведамляецца, што ў судзе Гумянюк зайшоў у прыбіральню, дзе, імаверна, ягоныя сябры схавалі выбуховыя прыстасаванні. Намерам Гуменюка, відаць, было ўцячы з-пад варты. На перамовы з праваахоўнікамі ён не ішоў, кідаўся ў іх выбуховымі прыладамі, двое паліцыянтаў пацярпелі. Але і сам абвінавачаны не змог выйсці з будынка, забарыкадаваўся ў адным з памяшканняў, дзе падарваў сябе.
Пад варту Ігар Гумянюк патрапіў пасля таго, як 31 жніўня 2015 года пасля ўхвалення Вярхоўнай Радай Украіны ў першым чытанні прэзідэнцкага законапраекта аб унясенні зменаў у Канстытуцыю ў частцы дэцэнтралізацыі ўлады каля будынка парламента нібыта кінуў у праваахоўнікаў баявую гранату. У выніку гэтага загінулі тры нацгвардзейцы, а пацярпелі больш за 140 чалавек.
-
«Цяпер мы ядзім усяго раз на дзень». Чаму сірыйцы становяцца ўсё бяднейшымі пасля падзення рэжыму Башара Асада
-
ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance
-
Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары