Грамадства55

Беларускія верталёты заляцелі на тэрыторыю Польшчы ў той час, як Лукашэнка трэці дзень знаходзіцца побач у Віскулях — «Беларускі Гаюн»

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» узнавіла храналогію ўчорашняга інцыдэнту, звязанага з пралётам беларускіх верталётаў на тэрыторыю Польшчы.

З вечара 30 ліпеня Лукашэнка знаходзіцца ў рэзідэнцыі «Віскулі», што за 7,5 км ад мяжы з Польшчай. Для яго аховы ў памежжы з Польшчай яшчэ 29 ліпеня з Мачулішчаў былі перакінутыя два верталёты ВПС РБ, а трэці прыляцеў у памежжа на наступны дзень.

29 ліпеня ў раёне 17:00 з Мачулішчаў у раён в/ч каля в. Камянюкі вылецелі два верталёты ВПС РБ: Мі-8 і Мі-24 (з бартавым нумарам 14). У Камянюкі яны прыбылі ў раёне 18:30. Верталёты прыбылі туды для аховы паветранай прасторы РБ падчас візіту Лукашэнкі ў рэзідэнцыю «Віскулі».

Гэта частка стандартнай працэдуры апошніх гадоў, роўна тое ж было і ў красавіку гэтага года.

30 ліпеня ў раёне 17:00 Лукашэнка вылецеў са сваёй рэзідэнцыі пад Мінскам на верталёце Мі-8, яго суправаджаў другі Мі-8 ВПС РБ.

Праз прыкладна 1,5 гадзіны Лукашэнка прыляцеў у рэзідэнцыю «Віскулі», што за 7,5 км ад мяжы з Польшчай, а верталёт суправаджэння адправіўся да двух іншых верталётаў у раён в. Камянюкі. Увесь дзень 31 ліпеня Лукашэнка знаходзіўся ў Віскулях.

Раніца 1 жніўня

Каля 9:40 з в/ч у в. Камянюкі ўзляцелі два верталёты ВПС РБ: Мі-24 (борт нумар 14) і Мі-8, якія паляцелі патруляваць мяжу ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці.

Верталёт Лукашэнкі ўзляцеў з Віскулёў каля 10:00 і адправіўся ў аграгарадок Белавежскі, куды яго суправаджаў Мі-8 ВПС РБ. У раёне 12:30 Лукашэнка вярнуўся ў Віскулі, і ўсе тры верталёты ВПС РБ селі ў Камянюках.

Верталёты ВПС РБ, якія патрулявалі мяжу, цалкам маглі заляцець на тэрыторыю Польшчы

Першыя паведамленні, што два верталёты ВПС РБ перасеклі мяжу з Польшчай пачалі паступаць ~10:30 па мінскім часе.

У гэты час Мі-8 і Мі-24 якраз патрулявалі мяжу. Па паведамленнях у сацсетках і СМІ, два верталёты былі заўважаныя над польскай вёскай Белавежа, якая знаходзіцца за два кіламетры ад мяжы.

Пазней з'явіліся фота, дзе відаць, што гэта менавіта тыя верталёты, якія ўдзельнічалі ў патруляванні мяжы з Польшчай. На Мі-24 ВПС РБ можна заўважыць бартавы нумар 14. «Беларускаму Гаюну» ўдалося праверыць адно з фота і пацвердзіць, што яно было зроблена ў Белавежы за 2,3 км ад мяжы. Гэта ж пацвярджаюць і карыстальнікі ў твітары.

У СМІ распаўсюджваецца відэа верталёта Мі-2, які не мае дачынення да ВПС РБ, імаверна, гэта польскі верталёт.

Фота Мі-24 і Мі-8 ВПС РБ над Польшчай / Фота: @SluzbyObyvatel

У тым раёне ніякіх вучэнняў не праводзілася. І верталёты да якіх-небудзь вучэнняў дачынення не маюць, а лёталі з мэтай аховы Лукашэнкі, падсумоўвае «Беларускі Гаюн».

Каментары5

  • ГРУ
    02.08.2023
    Выводы печальнве.Польские военные не контролируют деятельность военной авиации сопредельной недружественной стороны вдоль своей границы. Это очень важная информация.
  • даведка
    02.08.2023
    30 июля, по сообщению пресс-службы, Лукашенко на вертолёте инспектировал ход уборочной в Минской, Гродненской и Брестской областях, а на самом деле просто перебазировался из столичного дворца в резиденцию «Вискули».
  • Янка
    02.08.2023
    Гледзячы па фота:
    1.надвор'е было ясным
    2.шрубалётаў было 2, пілотаў было прынамсі 4
    3.вышыня палёту шрубалётаў была невялікай

    Таму выглядае цалкам неверагоднай сітуацыя, калі ва ўмовах добрага надвор'я аніводны з 4 (!) пілотаў не заўважыў ні КСП, ні плот вышынею 5м, альбо ўсе з іх пераблыталі найбуйнейшую ў тых месцах вёску Белавежа з чымсці іншым

    То бок парушэнне мяжы было невыпадковым. Але рэакцыя польскага МА (якое спачатку ўвогуле адмаўляла факт парушэння мяжы) і польскіх СМІ была вельмі сціплай. Імаверна чыннікам відавочнага жадання польскіх уладаў мінімізаваць ўвагу на гэтай падзеі з'яўляюцца хуткія выбары, суперніцтва на якіх абяцае быць вельмі вострым

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць