Эканоміка

У Мінску ўпершыню за 10 гадоў пройдзе аўтавыстаўка. На ёй пакажуць новы кітайскі твар беларускага аўтарынку

У Мінску зноў пройдзе буйная аўтамабільная выстаўка. Апошні раз падобная выстаўка, тады «Мотаршоу», праводзілася аж у 2013 годзе. Пра гэта паведамляе выданне Office Life. 

Geely на аўтасалоне. Фота: Wikimedia Commons

На працягу 10 гадоў паўнавартасных аўтамабільных выставак у Беларусі не было. Тлумачылася гэта агульнай сітуацыяй на аўтамабільным рынку і ў эканоміцы краіны ў цэлым. 

Сёлета аўтамабільная асацыяцыя «БАА», якая раней праводзіла «Мотаршоу», абвясціла аб правядзенні выстаўкі пад новай назвай — «Аўта Экспа». Яна адбудзецца ў сталічным футбольным манежы па праспекце Пераможцаў з 4 да 8 кастрычніка.

Як паведамляецца, пра свой удзел ужо заявілі больш за 25 брэндаў, прадстаўленых на беларускім рынку. Сярод іх шмат новых, у тым ліку кітайскіх, пакуль яшчэ малазнаёмых беларускім аўтааматарам.

«Мотаршоу» ў 2011 годзе. 

Старшыня праўлення аўтамабільнай асацыяцыі «БАА» Сяргей Варывода патлумачыў, што беларускі рынак перажыў нябачаную раней трансфармацыю мадэльнага шэрагу, на змену добра вядомым маркам і мадэлям прыйшлі малазнаёмыя брэнды з Кітая. Ідэнтыфікацыя і разуменне адрозненняў паміж імі часта бывае цяжкай задачай нават для прафесіяналаў. Звычайны спажывец блытаецца нават у назвах марак і мадэляў. Таму галоўнай мэтай «Аўта Экспа» з'яўляецца паказаць насельніцтву «новы твар» беларускага рынку новых легкавых аўтамабіляў. 

Пышнага шоу, як гэта было ў 2000-х, арганізатары не плануюць, але кажуць, што будзе цікава і звычайным грамадзянам, і бізнэс-кліентам. У праграме шмат тэст-драйваў, а на 4 кастрычніка запланаваны VIP-дзень.

Квіткі ўжо прадаюцца. Кошт дарослага складае 27 рублёў, дзіцячага — удвая танней.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць