Грамадства7

Кіраўніца літоўскіх сацыял-дэмакратаў выказалася за ўніфікацыю абмежаванняў для беларусаў і расіянаў

Вілія Блінкявічуце сказала, што давярае кампетэнцыям службаў па ацэнцы пагроз, якія зыходзяць з Беларусі. Менавіта таму і пры разглядзе пытання аб узмацненні строгасці нацыянальных санкцый, паводле яе слоў, палітыкам варта давяраць службам.

Вілія Блінкавічуце. Фота з яе фэйсбука

Абмежавальныя меры, якія прымяняюцца да грамадзян Беларусі, могуць быць стражэйшымі, калі органы, якія адказваюць за нацыянальную бяспеку, будуць бачыць у гэтым неабходнасць, лічыць старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Вілія Блінкявічуце, піша Delfi.

«Зноў паўстала пытанне аб умовах надгляду, умовах допуску, умовах назірання як для грамадзян Расіі, так і для грамадзян Беларусі. Раней Сейм прыняў пастанову, і ў дачыненні да расейцаў і беларусаў былі прынятыя розныя прапановы. Але цяпер, мяркуючы з усяго, сітуацыя мяняецца, і ўвосень мы зноў вернемся да гэтага пытання», — у пятніцу радыёстанцыі Žinių radijas сказала В.Блінкявічуце. «Выслухаўшы прапановы службаў, усё ж варта шукаць рашэнне па ўніфікацыі», — патлумачыла яна.

Палітык паказала, што давярае кампетэнцыям службаў па ацэнцы пагроз, якія зыходзяць з Беларусі. Менавіта таму і пры разглядзе пытання аб узмацненні строгасці нацыянальных санкцый, паводле яе слоў, палітыкам варта давяраць службам.

«Тут павінны выказацца прафесіяналы — у першую чаргу павінны ацэньвацца ўсе наступствы, неабходна выслухаць усе бакі і ўжо потым павінны прымаць адпаведныя рашэнні», — сказала старшыня СДПЛ.

Каментары7

  • Чырвона-зялёны
    18.08.2023
    Даўно трэба уніфіцыраваць закатчычаў над балотам
  • ZMUDAS-LETUVYSAS
    18.08.2023
    Nu, vialykyje lycvyny, kak tam nasciot Vilnonase i VKLnase?
  • жэўжык
    18.08.2023
    Павел, людзям цяжка бачыць розніцу паміж расейскамоўнымі беларусамі і сапраўднымі расейцамі. Калі жадаеце нешта змяніць, то пачынайце з сябе.

Пасля папярэджання ад Кітая колькасць мігрантаў на польскім кірунку скарацілася ў разы — ГРАФІК1

Пасля папярэджання ад Кітая колькасць мігрантаў на польскім кірунку скарацілася ў разы — ГРАФІК

Усе навіны →
Усе навіны

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»7

Дыёгу Кошта адбіў усе тры пенальці і выцягнуў Партугалію ў чвэрцьфінал

Белінгем пасля матча Англія — Славакія паказаў непрыстойны жэст

Валерый Кавалеўскі патлумачыў, чаму пакінуў Кабінет Ціханоўскай7

Польшча працягнула спрошчаны парадак выдачы беларусам праязнога дакумента іншаземца1

Голы мужчына перабег з Польшчы ў Беларусь, рух на мяжы на пару гадзін перакрывалі17

Макс Корж заклікаў людзей спыніць вайну1

У казіно гатэля «Пекін» прыйшлі сілавікі, і цяпер яно не працуе2

Вучоныя знайшлі сродак для паверхняў, які забівае каранавірус2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля папярэджання ад Кітая колькасць мігрантаў на польскім кірунку скарацілася ў разы — ГРАФІК1

Пасля папярэджання ад Кітая колькасць мігрантаў на польскім кірунку скарацілася ў разы — ГРАФІК

Галоўнае
Усе навіны →