Усяго патроху22

У чалавека ўзніклі праблемы з атрыманнем спадчыны з-за адной літары ў прозвішчы. Дапамог толькі выпадак

Прозвішча мужчыны адрознівалася ад бацькавага адной літарай, таму ён не мог уступіць у спадчыну. Пры гэтым ён яшчэ шмат гадоў таму хацеў вярнуць сабе прозвішча сваіх продкаў, але ў пашпартным стале не дазволілі, піша «Анлайнер».

Пры падачы заявы на замену пашпарта чалавеку сказалі, што замена канчатку прозвішча з «о» на «а» магчымая толькі пры прадстаўленні арыгінала пасведчання аб нараджэнні. Але пасведчанне было згублена.

Праз нейкі час, ужо пасля смерці бацькі ў 2002 годзе, чалавеку неабходна было ўступаць у спадчыну. А ў сувязі з розніцай у прозвішчах, якія адрозніваліся ўсё той жа злашчаснай апошняй літарай, узніклі складанасці.

Маёмасць вырашылі на той момант афармляць на роднага брата. Аднак ён адмовіўся ўступаць у спадчыну.

А праз шмат гадоў было знойдзена страчанае пасведчанне аб нараджэнні, схаванае ў доме бабулі. Яго знайшлі ў печы. Аказалася, што ў ваенныя і пасляваенныя гады там хавалі дакументы, але ні бабуля, ні, магчыма, маці мужчыны, якая ведала таямніцу, нікому пра гэта не казалі. Пасля іх смерці пасведчанне так і засталося ляжаць у зацішным месцы.

Але і гэта не вырашыла праблем аўтаматычна: дакумент быў пашкоджаны, а асабістыя звесткі ў ім сцерліся. Мужчына звярнуўся да судовых экспертаў, якія змаглі аднавіць частку інфармацыі, уключаючы прозвішча і дату нараджэння. І цяпер у яго з'явіўся шанец нарэшце ўступіць у законную спадчыну.

Каментары2

  • Кася
    06.09.2023
    Ээээ... а проста ў садовым парадку давесць роднасныя стасункі, не?
  • даведка
    07.09.2023
    Возможно, похожая ситуация вышла и с именем в документах о рождении и на памятнике у Михаіла Финберга.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць