Аўто1010

У Расіі анансавалі старт продажаў уласных электрычных мінівэнаў. Што сабой уяўляе расійска-кітайскі «Іван»

Восенню 2022 года расійскі аўтамабільны брэнд Evolute паказаў першыя тры мадэлі электрамабіляў, якія планавалі пачаць збіраць на магутнасцях завода «Мотарінвест» пад Ліпецкам. Праект запусціўся, цяпер Evolute анансаваў хуткі пачатак продажу чацвёртага аўто ў лінейцы, якім стаў электрычны мінівэн Evolute i-VAN. «Наша Ніва» разбіралася, што прадстаўляе сабой расійска-кітайскі «Іван».

Фота: скрыншот з сайта evolute.ru

Нягледзячы на тое, што марка Evolute пазіцыянуецца як «расійская», расійскага ў гэтых аўто няшмат. Пад гэтым уласным брэндам у Расіі проста збіраюць кітайскія электрамабілі маркі Forthing. Мінівэн, пра які ідзе гаворка ў арыгінале, называецца Forthing Lingzhi M5 EV. Ад расійскага Evolute ён адрозніваецца толькі назвай і шыльдзікам. У адрозненне ад арыгінальных Forthing, назвы ўсіх мадэляў, што выпускаюцца пад расійскім брэндам Evolute, пачынаюцца з лацінскай літары «I». У выпадку з мінівэнам атрымаўся даволі добры маркетынгавы ход, бо мінівэн завецца i-VAN, што па-руску чытаецца, як «Іван». 

Evolute i-VAN. Фота: скрыншот з сайта evolute.ru

Цікава, што калі капнуць глыбей, то атрымліваецца, што мінівэн, які пачнуць прадаваць у РФ пад уласным брэндам, гэта дапрацаваная копія Mitsubishi Space Gear, які выйшаў у свет у 1994 годзе. З тылу і ў профіль агульныя рысы праглядаюцца максімальна заўважна.

Mitsubishi Space Gear 1997 года выпуску. Фота: av.by

Кітайска-расійскі мінівэн мае каштаваць каля 4 мільёнаў расійскіх рублёў, што каля 40 тысяч даляраў па бягучым курсе.

Адзначым, што гэта далёка не першы выпадак, калі на тэрыторыі Расіі наладжваюць выпуск аўто кітайскіх марак пад сваім уласным брэндам.

Напрыклад, так было з «Масквічом». За гучнымі заявамі пра «адраджэнне» легендарнага савецкага брэнда стаяла тое, што замест аўтамабіляў маркі Renault у Маскве наладзілі вялікавузлавую зборку кітайскіх JAC JS4, якія пачалі збіраць пад маркай «Масквіч». 

Беларусь нядаўна таксама пачала вырабляць аўтамабілі пад уласным брэндам. Так, з нядаўняга часу Geely Coolray пераўтварылася ў Belgee X50.

Чытайце таксама: 

Ад электракараў да мікрааўтобусаў. Якія «айчынныя» аўтамабілі ўжо выпускалі ў Беларусі

Як у часы СССР. Каб купіць Geely, трэба чакаць у чарзе 

Каментары10

  • Вася
    14.09.2023
    Это максимум на пару лет, потом начнёт гнить этот китайский кузов, лакокрасочное китайское быстро сойдёт, китайский мотор и тютю
  • Понятно
    14.09.2023
    Си = Иван = истоки русских России и их скреп !
  • Спадар
    14.09.2023
    "іван дурак";)))

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын37

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely12

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын37

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць