Ілюстрацыйнае фота 112.by

Ілюстрацыйнае фота 112.by

Жанчына ездзіла на ровары да каханага ў суседнюю вёску. Першы падпал яна здзейсніла ў ноч на 2 верасня, паведаміў тэлеграм-канал «Обратная сторона».

Праязджаючы міма калгаснага поля, жанчына ўбачыла сцірту саломы, чыркнула запалкай і паехала далей.

Другі эпізод быў 20 верасня, калі яна зноў ехала па тым жа маршруце. І зноў чыркнула запалкай. Аднак гэтым разам яе затрымаў аператыўнік, які праязджаў міма. У міліцыі жанчына ва ўсім прызналася.

Вынік: крымінальная справа за падпал і шкода на 10 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Жыхар Рэчыцы, які падпаліў машыну разам з сабой, памёр у шпіталі

У цэнтры Астраўца згарэў пункт продажу шаўрмы ВІДЭА

Пад Рэчыцай п'яны муж абліў сваю былую жонку бензінам і кінуў запалку

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2