Грамадства66

Затрымалі былога выкладчыка БДУІР. За каментары, якія ён даўно выдаліў — ГУБАЗіК паказаў, як іх захоўвае

Імаверна, цяпер затрыманы мужчына за кратамі.

Віталь Драздоў. Фота: ягоная старонка «УКантакце» (архіўная копія)

Затрыманаму Віталю Драздову 30 гадоў. Ён мінчук, вучыўся ў 129-й школе ў Серабранцы, а пасля паступіў у Ліцэй №2, які знаходзіўся тамсама. Ад 2009 да 2014-га Віталь вучыўся ў БДУІР на факультэце камп'ютарнага праектавання, а пасля паступіў у магістратуру на спецыяльнасць «Псіхалогія працы, інжынерная псіхалогія, эрганоміка». Пасля застаўся працаваць асістэнтам на кафедры інжынернай псіхалогіі і эрганомікі.

Знаёмыя мужчыны распавядаюць, што ён вельмі творчы чалавек. «Ён артыстычны, на нейкім спорткары старым ганяў ва ўнівер. Пеў, здымаў акцёрскія відэа, касплэіў, чытаў рэп і прыдумляў шмат жартаў. Вельмі круты чалавек, нефарматны.

У чатах ён быў зоркай, бо мае вельмі добрае пачуццё гумару. Пасля 2020-га яго з універсітэта звольнілі, чым ён займаўся далей, я не ведаю», — кажа наш суразмоўца.

Цяпер Віталя затрымалі. Губазікаўцы сцвярджаюць, што ён раней напісаў 15 000 каментароў, але даўно іх выдаліў. Паказалі яны і тое, як сілавікі іх «выцягваюць» — на скрыншоце паказаная частка старых паведамленняў затрыманага мужчыны з чата «[Ня]мірны БДУІР», пратэснага чата актыву ўніверсітэта.

Кавалкі паведамленняў Віталя, якія паказаў ГУБАЗіК

Выглядае так, што ў іх не было на момант 2020 года аўтаматызаванай сістэмы для аналізу чатаў (якую яны паказалі раней) і яны проста імпартавалі іх цалкам — гэтая функцыя ў тэлеграме існуе ўжо даўно. Пасля яны маюць магчымасць захоўваць іх проста ў выглядзе файлаў на камп'ютарах і «даставаць» пры патрэбе. У такім выпадку нікнэймы будуць старыя, бо яны не абнаўляюцца. Тэхнічна гэта вельмі недасканалае рашэнне, але яно працуе.

Таксама Віталя змушаюць казаць, што ён «адміністратар чата БДУІР». Праўда, нашы суразмоўцы гэта аспрэчваюць. «Я не ведаю, якога чата БДУІР ён адміністратар, але да вядзення «[Ня]мірнага» ён дачынення не мае. Адмінам ён там ніколі не быў — не памятаю, можа, там у яго дзеля жарту была нейкая асобная пазнака. Можа, яны спрабуюць выдаць нейкі чат накшталт «Абітурыенты кафедры» або ўнутраны чат супрацоўнікаў за нешта значнае? Я не ведаю».

Цяпер мужчына, як выглядае, за кратамі — каля тыдня яго не было ані ў якіх сацсетках. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • весткі з Кітая
    26.09.2023
    Спадзяюся на відэа будуць патрабаваць назваць заробак у ВНУ?
  • Njoy
    26.09.2023
    Які ж “безопасный” месанджар зрабіў расеяц Дураў - з функцыяй экспарту ўсяго змесьціва чатаў разам з інфой аб карыстальніках, з пастаяннымі злівамі данных, дзіркамі і багамі, якія не выпраўляюцца гадамі. А кожны карыстальнік telegram, у якога вы ёсьць у тэлефонавай кнiжцы, бачыць ваш тэлефонны нумар у telegram, а таксама атрымлiвае паведамленнi ад telegram, што вы змянiлi акаунт. І вішэнька на торце у выглядзе адмысловых ботаў для спецслужб, якія скануюць, збіраюць і акумулююць усё гэтыя дадзеныя каб можна было “прабіць” любога карыстальніка. Прычым гэтыя боты Дураў нават не блакуе. Не праграма, а проста нейкая неверагодная казка і падарунак для фсб/кгб.
  • Чорны Коцік
    26.09.2023
    Njoy, кожны хто разумее што апошнія 30 гадоў супраць беларусаў і Беларусі ідзе вайна і генацыд павінен навучыцца хаваць сваю асобу, не крыстацца мэсанджарамі з прывязкаю па нумару тэлефону і звязанымі з Мордарам, выкарыстоўваць унікальныя імёны, часовую пошту, шыфраваньне і г.д.. Ну нічога, дубцамі, канцлягерамі і кулямі ў патыліцу беларусаў з цягам часу навучаць кібэрбязпецы, гісторыі, мове, кансьпірацыі і таму хто ёсьць сапраўдны вораг. Калі ўсё ніяк не могуць навучыцца самі.

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць