Грамадства

У Нацыянальным мастацкім працуе выстава, прысвечаная Драздовічу

13 кастрычніка спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння беларускага жывапісца, графіка, скульптара і фалькларыста.

Язэп Драздовіч. Артаполіс. Горад палацаў. 1934-1935. Фота: drazdovich.by/gallery

«Самабытны і ўнікальны прадстаўнік айчыннай культуры і мастацтва, Язэп Драздовіч яшчэ пры сваім жыцці за разнастайнасць творчага дыяпазону набыў славу «беларускага Леанарда да Вінчы». Ці не самай эксцэнтрычнай стыхіяй мастака стаў космас. Майстар вывучаў астраномію і нават выдаў папулярную кнігу ўласных разваг пра касмічную прастору «Нябесныя бегі» на беларускай мове», — паведамляецца на сайце музея.

Выстава «Космас Язэпа Драздовіча» працуе да 16 кастрычніка. На ёй паказаны творы з калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Увазе наведвальнікаў таксама прапануюцца карціны славутага мастака, якія з’яўляюцца часткай яго знакамітых «касмічных серый», а таксама працы, дзе майстар праявіў свой талент партрэтыста. Частка твораў дэманструецца ўпершыню.

У межах святкавання 135-годдзя Язэпа Драздовіча 11 кастрычніка з 11.00 да 16.30 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ладзіць круглы стол, на якім свае даклады, прысвечаныя маштабнай фігуры мастака, яго ўплыву на беларускую культуру, прачытаюць навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальнага мастацкага музея і запрошаныя спецыялісты. 

Каментары

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць