Грамадства22

У пасольстве Італіі ў Беларусі мяняецца пасол. Ці будзе ён уручаць даверчыя граматы Лукашэнку?

Пасол Італіі Марыа Бальдзі, як выконваў сваю дыпламатычную місію больш за 5 гадоў, пакінуў пост у сувязі са сканчэннем тэрміну паўнамоцтваў. Замест яго прыедзе П'етра Тамаза Маркеджані.

П'етра Тамаза Маркеджані. Фота: сацыяльныя сеткі

«Цяпер я перадаю эстафету новаму амбасадару Пʼетра Тамаза Маркеджані з усведамленнем таго, што зрабіў максімум — разам з усімі супрацоўнікамі амбасады для абароны інтарэсаў Італіі і развіцця адносінаў з Беларуссю», — напісаў у развітальным лісце Марыа Бальдзіні.

Разам з тым дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка напісаў у сваім тэлеграм-канале, што дыпламат прыбудзе не ў статусе пасла:

«Мы знаходзімся ў рэгулярным кантакце з МЗС Італіі. Пʼетра Тамаза Маркеджані прыбудзе ў статусе часова паверанага і не будзе ўручаць даверчых грамат Лукашэнку. Прынамсі такая дамоўленасць была з міністрам замежных справаў Італіі».

Прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна дадала, што дэмсілы заклікалі заходнееўрапейскіх партнёраў не ўручаць даверчых грамат Лукашэнку. І італьянскі дыпламат, які будзе часова павераным, будзе выконваць звычайныя функцыі пасла без уручэння даверчых грамат.

У пасольстве Італіі ў Мінску сказалі, што дыпламат яшчэ ў сталіцу Беларусі не прыбыў. 

П'етра Тамаза Маркеджані нарадзіўся ў Мілане ў 1967 годзе. Апошнім часам быў генеральным консулам Італіі ў Жэневе. Раней працаваў на консульскіх пасадах у Маскве і Бруселі, цэнтральным апараце МЗС Італіі (адказваў за краіны Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы). У 2007-м стаў кавалерам ордэна «За заслугі перад Рэспублікай». 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Італія замарозіла актывы расійскіх алігархаў на два мільярды еўра

Каманда Ціханоўскай у «пастаянным кантакце» з урадамі краін, дзе жывуць беларусы — Рыхтэр

У Офісе Ціханоўскай адрэагавалі на запрашэнне беларускага пасла на ўручэнне Нобелеўскай прэміі

Каментары2

  • Сатурн
    18.10.2023
    Так Бальди или Бальдини?
  • рассуждаем
    18.10.2023
    Венгрия уже "сдала" моральность и демократические принципы вручив диктатору грамоты. Неужели Италия будет второй. Ведь всегда можно ставить условие вручать министру ин. дел.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі14

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пабудуюць два новыя пуцеправоды

Зяленскі: Украіна адновіць удары па расійскіх НПЗ12

Салі Руні спыняе пастаўкі сваіх кніг у Брытанію. Пісьменніца падтрымлівае забароненую Palestine Action4

Створаны бананы, якія не цямнеюць. Неўзабаве яны могуць з'явіцца ў супермаркетах2

У Егіпце сто гадоў захоўваўся «не той кракадзіл». Аказалася, што гэта асобны від, якога навука не ведала

Слон з мёртвым сланянём, каёт у Сан-Францыска, пума на агароджы… Вось якія работы сталі сёлетнімі пераможцамі конкурсу «Фатограф года дзікай прыроды»

Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп12

Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні

Харватыя карыстаецца жаданнем Чарнагорыі ўступіць у Еўрасаюз, каб павырашаць на сваю карысць старыя спрэчкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі14

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць