Здарэнні22

«Трэцяй зімы Бім можа не перанесці». Пад Маладзечнам сабака-ахоўнік другі год жыве на ланцугу

Побач з вёскай Краснае Маладзечанскага раёна два гады жыве ў будцы сабака Бім. Калісьці ён быў пры справе — ахоўваў кар'ер, на якім вяліся працы. Але цяпер дачнікі і мясцовыя жыхары шукаюць таго, хто можа выратаваць сабаку ад холаду і голаду, піша Kraj.by.

Фота: Kraj.by

Пастаянна глядзіць сабаку Сяргей, які жыве ў сваім доме на ўскраіне Краснага, за 800 метраў ад былога кар'ера. Калі прадпрыемства «Спецбудмеханізацыя» працавала на кар'еры, Сяргей там падпрацоўваў. Ён не кінуў сабакі пасля таго, як два гады таму працы спыніліся.

Анастасія распавяла наступнае:

— Мы адстаялі кар'ер, на якім збіраліся будаваць сажалку-назапашвальнік для адкідаў гаспадарча-фекальных сцёкавых вод з Мінска. Але зараз былі б удзячныя, калі б дапамаглі нам выратаваць Біма. Ён вельмі добры, арыентаваны на людзей, за час адзіноты ў лесе зусім не азлобіўся. Наадварот — вельмі рады чалавеку і гатовы быць самым сапраўдным адданым сябрам.

Ён шмат перажыў нягод і халодных зім, адсутнасці паўнавартаснага догляду, бо час не шкадуе нікога. Яшчэ адной зімы Бім можа ўжо не перажыць.

У Анастасіі лецішча ў садовым таварыстве «Ялінка». На лецішчы яна бывае з ранняй вясны да позняй восені. Глядзець Біма дапамагае брат, які мінімум раз на два дні носіць сабаку ежу. Адлегласць ад лецішча да будкі — каля кіламетра.

Анастасія з братам кормяць сабаку, пакуль знаходзяцца на лецішчы, але зімой яны не прыязджаюць у «Ялінку». Насця забрала б Біма да сябе, але сама жыве ў невялікай кватэры з двума выратаванымі ёю сабакамі.

Фота: Kraj.by

— Я не разумею, навошта было наогул пасля закрыцця кар'ера саджаць сабаку на ланцуг, калі працы былі спыненыя, і адтуль усе з'ехалі? — абураецца Анастасія. — Мы былі ў Біма ў мінулыя выходныя, уцяплілі яму будку, але ўсё роўна сабаку трэба знайсці сталага новага гаспадара.

Фота: Kraj.by

Навошта было саджаць Біма на ланцуг, растлумачыў Сяргей:

— Без ланцуга Бім выбягаў на дарогу і кідаўся на машыны. Увесь гэты час я хаджу да яго амаль кожны дзень, кармлю. Пастаянна спадзяваўся, што працы на кар'еры пачнуцца зноў, бо там кінулі ўсё і з'ехалі, напэўна, пасля таго як сталі планаваць будаўніцтва фекальнага адстойніка. Але і цяпер ніхто не вяртаецца на кар'ер, каб прывесці яго ў парадак, напрыклад, зрабіць нармальныя адхоны або зноў пачаць выбіраць зямлю, бо, на маю думку, там яшчэ ёсць што выбраць. Узяць Біма да сябе я таксама не магу. У мяне ёсць свой сабака. Я не супраць, каб сабаку хтосьці забраў, але, калі ён застанецца, то, вядома, і ў гэтую зіму не кіну яго. Буду наведваць і карміць гэтак жа, як рабіў гэта дагэтуль.

Сяргей нават на ўсялякі выпадак пакінуў на будцы Біма нумар свайго мабільнага тэлефона.

Насцю тым часам перапаўняюць эмоцыі:

— Давайце дапаможам сабачку знайсці дом і забяспечыць годную «пенсію»! Мы з'ядналіся і адстаялі адмену будаўніцтва адстойніка, такімі ж сіламі давайце дапаможам сабаку з кар'ера знайсці дом! Валанцёры (а гэта я) гатовыя курыраваць сабаку і дапамагаць яму, пасля таго як ён здабудзе новы дом!

Па пытаннях, як можна забраць сабаку, тэлефануйце Анастасіі па тэлефоне 8 (029) 670-94-70.

Каментары2

  • Irina29
    17.10.2023
    Держать собаку на цепи это дикость , неужели никто не может хотя-бы на время приютить
  • Yvelines
    17.10.2023
    Бачу што добры сабака. Асабліва для аховы і палявання. Спадзяюся што знойдуца добрыя людзі ў тым ліку сярод егерау і паляўнічых, фермераў ці іншых людзей якія возьмуць жывёлу сабе. Сабака адплоціць ў 100 разоў больш сваёю вернасцю і любоўю.

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

«Небяспечна». Карпенка патлумачыў, чаму не будзе ўчасткаў галасавання за мяжой9

143 пасажыры «Белавіі» не могуць вылецець з Санкт-Пецярбурга ў Мінск праз непагадзь1

Майстрыца з Польшчы робіць татуіроўкі, ад выгляду якіх можа ўкалыхаць3

Навуковец знайшоў пад Мінскам карал, якому больш за 400 мільёнаў гадоў8

У Румыніі пратэстуюць супраць скасавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў3

Парфёнаў пра Шагала: «Гэта рускі мадэрн, не існавала ніякага беларускага жывапісу»38

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM8

«На працягу 30 гадоў незалежнасці беларускамоўныя бюлетэні задавальнялі ўсіх». Камуністы абвінавацілі Бондараву ў распальванні варожасці на моўнай глебе16

Канцэпт сферычнага дрона стаў сенсацыяй6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →