Грамадства22

«Для нас гэта больш родныя каманды, больш цікавыя». Дырэктар тэлеканала «Беларусь 5» поўны аптымізму: чэмпіянат Расіі глядзяць лепш, чым прэм'ер-лігу

Дырэктар спартыўнага тэлеканала «Беларусь 5» Павел Булацкі расказаў у праграме «Вынікі тыдня» на канале «Беларусь 5», як ягоны канал працуе ва ўмовах санкцыйных абмежаванняў. Аказалася, што санкцыі і тут толькі на карысць.

Павел Булацкі

Булацкаму задалі пытанне, як канал збіраецца выходзіць са складанай сітуацыі, якая склалася ў апошнія тры-чатыры гады, калі адзін за другім прыйшлі кавід і санкцыі, у выніку чаго цяпер беларускаму тэлебачанню практычна закрыты выхад на еўрапейскі медыярынак.

«Усё, што нас не забівае, робіць нас мацнейшымі. Калі шчыра, то калі мы ўжо перажылі часы кавіду, калі сусветны спорт наогул стаў, перажылі пандэмію, то ніякія санкцыі нас не спыняць у развіцці.

Мы паказваем тое, што замяняе ранейшы прадукт, і гэта не моцна адбіваецца на нашых рэйтынгах.

Напрыклад, на працягу доўгіх гадоў мы паказвалі чэмпіянат Англіі. А сёння мы паказваем чэмпіянат Расіі па футболе. Для нас саміх гэта стала нечаканасцю, што яго глядзяць нават лепш. У адзін цудоўны дзень у нас у сетцы вяшчання стаяў матч «эль-класіка» «Барселона» — «Рэал», а адразу пасля яго стаяў паядынак «Зеніт» — «Спартак».

Дык вось па долі тэлепраглядаў у нашай краіне сустрэча расійскага чэмпіянату аказалася нават вышэйшай, чым «эль-класіка», якое глядзяць ва ўсім свеце. Для нас гэта больш родныя каманды, больш цікавыя», — заявіў Булацкі.

Страты «Беларусь 5», паводле яго, нязначныя, і хоць у рэйтынгу канал крыху саступае, але хутка ўсё мае наладзіцца.

Варта адзначыць, што пасля таго, як з-за санкцый каналу «Беларусь 5» стала складана набываць аўтарскія правы на паказ сусветных спаборніцтваў, кіраўніцтва канала стала практыкаваць пірацкія трансляцыі. 

Каментары2

  • Ultra
    23.10.2023
    Brachnia!
  • Paliašuk
    23.10.2023
    Калісьці ў 90-я Булацкі вёў міжнародныя спартовыя навіны на БТ, агляд так і называўся МСН. І штосьці там не было такога роднага сённяшняму Паўлу расейскага чэмпіянату. Адны Топ-5, Ліга чэмпіёнаў, НБА, НХЛ, нарэзкі лепшых мячоў, кур'ёзы з перабіўкамі на бездухоўны амерыканскі грандж (Smells like teen spirit), ці такі ж іхні панк-рок (Pretty fly), ці дэманструючую свае вакальныя і знешнія даныя Джэй Ло. Нармальны забаўляльны кантэнт для аматараў спорту. Можа таксама трохі пірацілі, але ж адчувалася пэўная ўбудаванасць у сусветны кантэкст. Трохі сумна, што на месца наватара ў спартыўным вяшчанні прыйшоў савок кан'юнктуршчык у гарнітуры, а імя/прозвішча засталося тое самае. Здрайца самому сабе. Бывае.
    Але ж АПЛ ці Серыя А, з якой пачыналі трансляцыі Топ-5, як былі лепшымі лігамі свету, так і застаюцца. Ізаляваная ад еўрафутбола расейская "ліга прыколаў" як была дном з дамоўнымі гульнямі і z-фашыстамі на трыбунах, так і застаецца таксама. Астатняе - справа густу.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць