Вайна1313

«Патрэбныя новыя тэхналогіі, каб прарвацца ў такой вайне». Залужны апублікаваў новы праграмны артыкул

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны апублікаваў у часопісе The Economist новы праграмны артыкул пра бягучую сітуацыю на фронце і пра ключавыя прыярытэты, у якіх патрэбная вялікая дапамога заходніх саюзнікаў.

Украінцы паказалі сваю гатоўнасць пакласці душу і цела за сваю свабоду. Украіна не толькі спыніла ўварванне куды больш моцнага ворага, але і вызваліла значную частку сваёй тэрыторыі.

Аднак вайна пераходзіць у новую стадыю: пазіцыйная вайна, статычныя баі на знясіленне, як у Першую сусветную. Такая вайна дае Расіі перавагу, дазваляючы ёй аднавіць сваю баяздольнасць і пагражаць украінскай дзяржаве. Якое выйсце?

Базавае ўзбраенне, такое як ракеты і снарады, застаецца незаменным. Але УСУ патрэбныя новыя магчымасці і тэхналогіі, каб прарвацца ў такой вайне.

5 ключавых прыярытэтаў

1. Паветра

Кантроль неба незаменны для шырокамаштабных наземных аперацый. У пачатку вайны ў нас было 120 самалётаў. Але толькі траціна з іх магла лётаць.

ВКС РФ таксама панеслі вялікія страты. Мы знішчылі 550 расійскіх сістэм СПА. І ўсё яшчэ Расія мае значную перавагу над намі, пры гэтым фарміруючы новыя эскадрыллі.

Частку функцый авіяцыі ўзялі на сябе расійскія дроны — разведка і ўдары. Дроны павінны быць і нашым адказам таксама. Мноства дронаў для масіраваных удараў, уключаючы падманкі, каб перагружаць СПА.

Мы павінны паляваць на расійскія дроны з дапамогай абсталявання, якое выкарыстоўвае сеткі. Выкарыстоўваць падманкі-эмітары сігналаў, якія будуць прыцягваць расійскія крылатыя бомбы. І мы павінны асляпляць тэрмальныя камеры расійскіх дронаў, выкарыстоўваючы страбаскопы.

2. Электронная барацьба

Гэта ключ да перамогі ў вайне дронаў. Расія мадэрнізавала свае сродкі РЭБ на працягу апошняга дзесяцігоддзя. Яна апярэджвае нас у гэтай галіне. 65% нашых сістэм РЭБ былі зроблены ў часы СССР. Мы пабудавалі шмат уласных сістэм РЭБ. Але нам таксама трэба больш доступу да электроннай разведкі саюзнікаў, уключаючы інфармацыю ад сігнальнай разведкі. Трэба пашыраць вытворчасць сістэм РЭБ за мяжой.

3. Контрбатарэйка, каб перамагчы артылерыю ворага

У гэтай вайне, як і ў многіх мінулых, 60-80% ваенных задач выконвае артылерыйскі і ракетны агонь.

Калі ў нас толькі з'явілася заходняе ўзбраенне, мы былі вельмі паспяховыя ў выяўленні і паражэнні расійскай артылерыі. Але эфектыўнасць тых жа «Экскалібураў», высокадакладных снарадаў з GPS-навядзеннем, упала, бо Расія навучылася змагацца з імі сродкамі РЭБ.

Расійская контрбатарэйка таксама палепшылася. Вялікую ролю ў гэтым адыгралі «Ланцэты», якія, працуючы ў звязцы з разведвальным дронамі, паляпшаюць дакладнасць расійскіх снарадаў.

Нягледзячы на грэблівае стаўленне некаторых вайсковых аналітыкаў, мы не можам недаацэньваць эфектыўнасць расійскага ўзбраення і разведкі. На гэты момант нам удалося дасягнуць парытэту за кошт дакладнасці. Але так можа быць не заўсёды. Нам трэба будаваць свае GPS-палі, якія будуць працаваць па антэнах, а не па спадарожніках, каб змагацца з расійскімі станцыямі пастаноўкі перашкод. Нам трэба яшчэ больш дронаў-камікадзэ, каб біць па расійскай артылерыі. Нам трэба больш сродкаў артылерыйскай разведкі ад нашых партнёраў.

4. Размініраванне

У нас было абмежаванае і састарэлае абсталяванне для размініравання ў пачатку гэтай вайны. Але нават паставак нарвежскіх інжынерных танкаў і ракетных прылад размініравання аказалася недастаткова для маштабаў расійскіх мінных палёў, якія месцамі суцэльным шэрагам пралягаюць на 20 кіламетраў. А калі нам удаецца прарваць гэтыя палі, Расія хутка мініруе іх зноў з дапамогай сістэм дыстанцыйнага мініравання.

Адказам могуць стаць тэхналогіі. Нам патрэбныя радарныя сэнсары, якія выпускаюць светлавыя прамяні, каб распазнаць міны на зямлі. Нам патрэбныя дымавыя сістэмы, каб хаваць працэс размініравання.

5. Рэзервы

Расія не змагла атрымаць перавагу з яе вялізнага чалавечага рэсурсу, бо Пуцін баіцца, што ўсеагульная мабілізацыя можа распаліць палітычны крызіс, а таксама таму, што Расія не можа навучыць і экіпіраваць дастатковую колькасць людзей. Аднак нашыя магчымасці па навучанні на сваёй тэрыторыі таксама абмежаваныя. Мы не можам проста так губляць салдат на фронце. Акрамя таго, Расія можа біць па нашых цэнтрах навучання.

І ў нас ёсць дзіркі ў заканадаўстве, якія дазваляюць грамадзянам касіць ад сваіх абавязкаў. Мы спрабуем выправіць гэтыя праблемы. Мы ўводзім адзіны рэестр прызыўнікоў. Мы павінны пашырыць катэгорыі грамадзян, якіх можна прызваць. Мы ўводзім такое паняцце, як «баявая інтэрнатура», па якой мабілізаваныя будуць трапляць у вопытныя падраздзяленні, дзе будуць праходзіць падрыхтоўку.

Расію нельга недаацэньваць. Яна панесла вялікія страты і выдаткавала мноства боепрыпасаў. Але ў яе будзе перавага ва ўзбраенні, абсталяванні, ракетах і амуніцыі праз некаторы час. Яе абаронная індустрыя павялічвае вытворчасць, нягледзячы на беспрэцэдэнтныя санкцыі.

Нашы партнёры з НАТА таксама значна павялічваюць вытворчасць. Але гэта зойме як мінімум год, а калі казаць пра авіяцыю і сістэмы кіравання — то і ўсе два.

Нам таксама трэба сфакусавацца на больш сучасных сістэмах кіравання, каб мы маглі лепш за Расію візуалізаваць поле бою і прымаць рашэнні хутчэй, рацыяналізуючы нашу лагістыку і разбіваючы расійскую лагістыку дальнабойнымі ракетамі. Інавацыйныя падыходы могуць зноў вярнуць гэтую вайну з пазіцыйнага рэчышча ў манеўранае.

Каментары13

  • Змагар
    02.11.2023
    Зрэшты, выратаванне утапаючых - справа рук самых утапаючых!
  • Цім
    02.11.2023
    Змагар, які ж ты змагар калі такую лухты пішаш? Няўжо за 30 гадоў так і не з’явілася разуменне таго, што ў асноўным крэмль стаіць за тым, што зараз адбываецца ў нашай краіне. А ў адзіночку змагацца з крамлём наўрад ці атрымаецца. 
  • Змагар
    02.11.2023
    Цім, калі б украінцы не плявалі так на сваю краіну, дабрабыт і абарону, і мелі б хацяб 10ую долю таго, што воляю лёсаў дасталося ім па ссср, то ніхто б і не падумаў бы на іх нападаць. Да прыкладу возьмем такую цікавую дзяржаву пад назовам Ізраіль, якая знаходзіцца пасярод пустыні і акружаная наўпрост крайне варожымі суседзямі, асноўнай мэтай якіх ёсць фізічнае знішчэнне Ізраіля і яго грамадзян. Ізраіль уразы меншы за Ўкраіну, у яго уразы менш насельніцтва і прыродных рэсурсаў, але пры гэтым, Ізраіль мае адну з самых развітых эканомік свету і адну з самых моцных армій у тым жа самым свеце! Нават агуркі з бульбаю ізраільцяне вырошчвпюць у пустыні і экспартуюць ва Ўкраіну - краіну з самым лепшым чарназёмам у свеце! Вось што робіць згуртаванасць і руплівасць народа! А вы, паважаны, надалей падтрымлівайце карупцыю і расказвайце казкі пра добрую Ўкраіну і злых еўрапейцаў і амерыканцаў, якія “шкадуюць” зброі і грошай для самай беднай і абездоленай краіны ў свеце! Дарэчы, Ізраіль адразу сходу адмовіў у спонсарстве Ўкраіне і меў рацыю, бо ізноў-такі, выратаванне утапаючага перадусім - справа рук самаго ўтапаючага! ☝🏻

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага9

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску паставілі «чаравікаматы» — што гэта такое і як яны працуюць? 

У Якуцку гарэў ізалятар з вайскоўцамі-дэзерцірамі. Згарэлі пяць чалавек

Страта «Успенскага мяшка»: частка ўкраінскіх вайскоўцаў не змагла выйсці з акружэння

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам7

Мінскае «Дынама» прайграла пяць з шасці матчаў Лігі канферэнцый, разгромна саступіўшы ў апошнім ад грэкаў3

У Жыткавічах 14-гадовага юнака асудзілі на сем гадоў калоніі. За што?7

«Сірыя паказвае, што Расія не непераможная». Галоўная дыпламатка ЕС выказалася супраць перамоў на ўмовах Масквы1

«Справа не ў палітыцы». Стала вядома, чаму закрылася каталіцкая семінарыя ў Пінску1

Шрайбман расказаў, чаму закрылася яго ютуб-перадача на «Люстэрку»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага9

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага

Галоўнае
Усе навіны →