Музыка88

У Кіркорава быў аншлаг на канцэрце ў Мінску. Абурыліся нават ябацькі

Нядаўна ў Філіпа Кіркорава адбыўся канцэрт у Мінску. Напярэдадні шоу артыст запосціў у сторыс сваю афішу з подпісам «Sold Out». Але прыезд спевака, які ціснуў руку Лукашэнку і наведваў расійскіх салдат у шпіталі, раскрытыкавалі ябацькі.

Скрыншот відэа ў тыктоку Кіркорава

У дзень канцэрта Кіркораў запісаў відэа на фоне афіцыйнага беларускага герба ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». Ён звярнуўся да фанатаў: «Нарэшце маё шоу ў Мінску, у маім любімым Мінску, на беларускай зямлі».

Але, на дзіва, з’явілася шмат абураных каментарыяў ад прыхільнікаў Лукашэнкі: «Бацька, як ты мог дапусціць гэты цуд у пёрах у Беларусі?», «Філя, малайчына, што прыехаў у Беларусь, але не ўздумай напяліць калготкі і абвешаць сябе пёрамі. А то Бацька выпра, зняславішся».

Ябацькі былі незадаволены, бо лічаць Кіркорава, як самі пішуць, «рассаднікам гомасэксуалізму». Дарэчы, у мінулым годзе сярод ворагаў артыста была Вольга Бондарава — яна спрабавала скасаваць яго канцэрты і нават збірала подпісы за іх адмену. Мінгарвыканкам тады паабяцаў ёй у афіцыйным адказе — Кіркораў не будзе выконваць песню «Марыя Магдалена» ў Мінску, а ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама правядзе маніторынг канцэрта. Але шоу тады не пабачылі ні ў Мінску, ні ў Гродне. Па афіцыйнай версіі — гэта адбылося «ў сувязі з непераадольнымі абставінамі, якія перашкаджаюць дастаўцы тэхнічнага абсталявання і артыстаў».

Цяпер у каментарыях беларусы нагадалі Кіркораву адмену канцэрта ў 2020 годзе з-за каранавіруса. Тады не ўсе фанаты вярнулі квіткі, нехта да апошняга чакаў новыя даты шоу і ў выніку страціў грошы. Для кагосьці гэта стала нагодай ігнараваць новыя канцэрты спевака.

Беларускія гледачы нагадалі Кіркораву і пра тое, што падчас пандэміі ён намякаў журналістам, што заразіўся кавідам падчас «Славянскага базару» ў Віцебску. А тады Лукашэнка асабіста ўручаў артысту ўзнагароду «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення».

@wiksawwww Невероятный Филипп Киркоров в Минске #minsk #filippkirkorov #kirkorov ♬ оригинальный звук - wiksaww

У тыктоку, дзе з’явілася шмат відэа з юбілейнага шоу «Gold. The Greatest Hits», беларусы таксама абвінавачвалі Кіркорава ў прапагандзе «нетрадыцыйных каштоўнасцей».

Здаецца, праблемы з’явіліся яшчэ на этапе рэкламы канцэрта, бо сэрвіс продажу квіткоў kvitki.by быў вымушаны адключыць у сваім акаўнце магчымасць каментаваць відэа, у якім Кіркораў анансуе юбілейнае шоу.

Зрэшты, поўную залу ў Палацы Рэспублікі спявак сабраў. Квіткі каштавалі ад 95 да 350 рублёў.

Атрымалася, што Кіркораў, які заўсёды падтрымліваў Лукашэнку, аказаўся ў няміласці ў ябацек. Цікава і тое, што расійскія z-патрыёты таксама хэйцяць артыста, нягледзячы на тое, што ён падтрымаў вайну — спявак нават наведваў у шпіталі ў Крыме параненых расійскіх салдат, называў іх героямі і абяцаў ім білеты на сваё шоу. 

«Мужыкі ваююць, аддаюць жыццё, а ў яго праблема, што б надзець, пасаромеўся б», — напісалі яму каментатары, калі Кіркораў запісаў рэкламнае відэа з Rabanne H&M.

Здаецца, Кіркораў добры прыклад таго, як складана сядзець на некалькіх крэслах адначасова.

Каментары8

  • Влад
    13.11.2023
    Аншлаг на концерте Киркорова - вот и всё что надо знать о белорусах .
  • Цім
    13.11.2023
    Колькі ў Мінску "рускамірных" вычварэнцаў! :) Я ў жаху ...
  • Сонейка
    13.11.2023
    Цім, ну на Мінск-арэну іх не хапіла

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць