Вайна33

Кіраўнік офіса Зяленскага назваў наступны год вырашальным у вайне

Наступны год будзе вырашальным у вайне Расіі супраць Украіны, заявіў кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак падчас свайго візіту ў ЗША.

 Андрэй Ярмак. Фота: president.gov.ua

У сваім выступе Андрэй Ярмак пацвердзіў рашучасць Украіны змагацца да перамогі і пацвердзіў, што ўкраінцы занялі левы бераг Дняпра.

«Мы рашуча настроеныя на аднаўленне суверэнітэту Украіны на ўсёй яе міжнародна прызнанай тэрыторыі.

Нягледзячы ні на што, Узброеныя сілы Украіны захапілі плацдарм на левым беразе Дняпра. Крок за крокам яны дэмілітарызуюць Крым.

Мы прайшлі 70% дыстанцыі. І наша контрнаступленне працягваецца», — сказаў ён.

Ён таксама заявіў пра неабходнасць паставак дадатковых сістэм узбраенняў, каб умацаваць супрацьпаветраную абарону Украіны перад надыходам зімы, калі Расія можа зноў пачаць атакаваць грамадзянскую энергетычную інфраструктуру.

Таксама ён заявіў пра жаданне аднавіць працу аэрапорта ва Украіне.

«Скажу вам праўду: і ў нас гэтая зіма будзе цяжкай. Яны зноў будуць рабіць спробы тэрору супраць нашых грамадзян, атакаваць электрасеткі і інфраструктуру. Але залогам выздараўлення стане ўзмацненне супрацьпаветранай абароны. Украіне патрэбны надзейны парасон для рэканструкцыі. Такое ўзмацненне, у прыватнасці, дасць магчымасць запусціць адзін з аэрапортаў Украіны. Мы ўжо працуем над гэтым з нашымі партнёрамі. Гэта знак таго, што наступіў пералом у вайне. І наступны год стане вырашальным у гэтым», — сказаў ён. 

Візіт Ермака ў ЗША праходзіць на фоне спрэчак у Кангрэсе і Сенаце аб новым траншы дапамогі Украіне.

Каментары3

  • Спадар
    14.11.2023
    СЛАВА УКРАИНЕ! ГЕРОЯМ СЛАВА! рабсияне...идуць услед свайму караблю!
  • Малой
    14.11.2023
    агент "козырь"? )))))))))))
    его ещё кто-то слушает?
  • Мазґі
    14.11.2023
    Спадар, лепш казаць пуціністы ці вата, чым вытворнае ад назвы нацыі

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць