Будынак касцёла ўжо год закрыты на рэканструкцыю.

Па аб'екце рэканструкцыі распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, якая праходзіць усе неабходныя ўзгадненні. Пачатак будаўнічых работ плануецца ў першым квартале 2024 года, паведамляе адміністрацыя Маскоўскага раёна.
Нагадаем, што Чырвоны касцёл (касцёл святых Сымона і Алены) быў закрыты год таму, 26 верасня 2022 года, пасля загадкавага пажару. Як высветлілася пазней, у будынку загарэлася электраправодка. У выніку здарэння была пашкоджана маёмасць.
Службы праходзяць у Кафедральным касцёле на плошчы Свабоды.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары