Свет55

Новы прэзідэнт Аргенціны абвясціў план лібералізацыі эканомікі. У краіне пачаліся пратэсты

Прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей падпісаў указ аб дэрэгуляванні эканомікі. У ім — шырокая прыватызацыя, стымуляванне экспарту, адмена кантролю цэн у рытэйле і на рынку арэнды жылля, адмена абмежаванняў на куплю зямлі замежнікамі. Апазіцыя пачала пратэсты.

Пратэст супраць урадавых эканамічных мер у Буэнас-Айрэсе, Аргенціна, 20 снежня 2023 г. Фота: Rodrigo Abd / AP Photo

Прэзідэнт Хаўер Мілей абвясціў пра шырокія рэформы, накіраваныя на аслабленне ўплыву дзяржавы на эканоміку Аргенціны, уключаючы крокі па прыватызацыі дзяржаўных кампаній, палягчэнні экспарту і спыненні кантролю над цэнамі.

Лідар лібертарыянцаў у сваім звароце ў сераду ўвечары пералічыў 30 першых пунктаў свайго плана, дадаўшы, што яны зʼяўляюцца часткай больш шырокага пакета, які змяшчае больш за 300 мер.

«Я падпісваю тэрміновы ўказ, які дасць пачатак працэсу дэрэгуляцыі эканомікі, у якім так мае патрэбу Аргенціна», — сказаў ён у прамове.

Мілей сказаў, што накіруе заканадаўцам набор дадатковых прапаноў. Несумненна, ён сутыкнецца з апазіцыяй у кангрэсе, дзе ў яго няма большасці.

Некаторыя меры, хутчэй за ўсё, будуць абскарджаныя ў судах, а апазіцыя ўжо пачала ладзіць дэманстрацыі супраць яго палітыкі. Першы буйны пратэст супраць Мілея адбыўся ў сераду, і быў стрыманы сіламі паліцыі.

Каментары5

  • Лiбертарыянец
    21.12.2023
    "Апазiцыя" - гэта чырвоная плесень.
  • Феликс Родригес
    21.12.2023
    Красная чума как всегда хочет запрещать всё и ничего не делать.
  • Свабода наступае
    21.12.2023
    Назначэнне міністра эканомікі было дзіўным, нават былі сумнёвы, ці сапраўды Мілей будзе праводзіць лібералізацыю, аб якой заяўляў. На шчасце, апублікаваныя 30 мер сапраўды крутыя. Такімі тэмпамі Аргентына можа стаць адным з лідараў рэйтынгаў эканамічнай свабоды, чаго ёй і жадаю.

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць