Надвор'е22

Надвор'е нейкае абы-што. А ў суботу яшчэ і пахаладае

Прагноз на 26—28 студзеня.

У пятніцу ўмовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты. У многіх раёнах краіны пройдуць ападкі, ноччу ўмераныя, днём невялікія: дождж, мокры снег, снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу па захадзе Беларусі парывісты, месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе -3..+2°С. У Мінску таксама цягам сутак -1..+1°С. Дождж.

У суботу ўмовы надвор'я будзе вызначаць халодная няўстойлівая паветраная маса, па захадзе краіны адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з тэрыторыі Польшчы.

 Месцамі пройдзе невялікі кароткачасовы снег, у заходніх раёнах краіны — снег, мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага, па захадзе месцамі парывісты. Ноччу -1..-8°С, пры праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да -10°С, максімальная днём -4..+2°С. У Мінску днём да мінус 5°С, да вечара апусціцца да мінус 7°С.

У нядзелю месцамі пройдзе невялікі кароткачасовы снег, чакаецца мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Ноччу -3…-9°С, пры праясненнях да -14°С, у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі яна складзе 0…-2°С; максімальная днём -4.. +3°С. У Мінску ноччу і раніцай да мінус 8°С, днём да мінус 3°С.

Каментары2

  • Пертуколб
    25.01.2024
    А хто летам на сьпёку тут скардзіўся, каму надта горача было ? Забылі ? Вось цяпер атрымайце й распішыцеся, прырода раззлавалася! Ня трэба было ныць... Наступным разам будзеце цаніць летняе цяпло ды ласку Сонейка...
  • самі вы аба-што а
    25.01.2024
    у прыроды нет плахой пагоды

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць