Свет11

Башкан Гагаузіі прыехала з рабочым візітам у Маскву

Яўгенію Гуцул лічаць палітыкам прарасійскай арыентацыі.

Старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка на сустрэчы з Яўгеніяй Гуцул

Кіраўнікі Гагаузскай аўтаноміі Малдовы (рэгіён на поўдні Малдовы), уключаючы кіраўніка рэгіёна Яўгенію Гуцул, прыехалі ў Маскву з рабочым візітам, перадае РБК са спасылкай на прэс-службу выканкама аўтаноміі.

«Башкан (кіраўнік) Гагаузіі Яўгенія Гуцул разам са старшынёй Народнага сходу Гагаузіі Дзмітрыем Канстанцінавым знаходзяцца з рабочым візітам у Маскве», — паведамілі ў прэс-службе.

Гуцул лічаць палітыкам прарасійскай арыентацыі. У траўні 2023 года яна перамагла на выбарах кіраўніка рэгіёну як кандыдат ад партыі «Шор», якая цяпер забароненая ў Малдове. Кішынёў вынікі выбараў не прызнаў, аднак Апеляцыйная палата Камрата (сталіца Гагаузіі) зацвердзіла перамогу Гуцул.

У канцы лютага з'езд дэпутатаў усіх узроўняў непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (ПМР) прыняў рэзалюцыю з просьбай аб дапамозе да расійскіх Савета Федэрацыі і Дзярждумы і прыняцці мер у сувязі з «эканамічнай блакадай» з боку Кішынёва.

Пазней кіраўнік МЗС Прыднястроўя Віталь Ігнацьеў удакладніў, што Ціраспаль перш за ўсё чакае ад Масквы дыпламатычнай падтрымкі. У Бюро па рэінтэграцыі ўрада Малдовы назвалі рашэнне ўладаў Рэспублікі прапагандысцкім.

Каментары1

  • Янка
    01.03.2024
    Падчас выбараў башкана крэмль адкрыта ўмешваўся ў выбары. У прыватнасці, прыдворныя крамлёўскія выканаўцы Кіркораў, Баскаў і Міхайлаў зняліся ў кліпе з выканнанем гімна Гагаўзіі, ў якім яны заклікалі галасаваць за Гуцул, а сама Гуцул у сваёй справаздачнасці на выбары ніякіх выдатакаў на кліп не адзначыла.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць